Уладзімір Уладзіміравіч Дуктаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 снежня 1953 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 2017 (63 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Уладзімір Уладзіміравіч Дуктаў (28 снежня 1953, Крычаў, Магілёўская вобласць — 25 чэрвеня 2017, Магілёў) — беларускі празаік.
Біяграфія
Нарадзіўся 28 снежня 1953 года ў Крычаве ў сям’і служачых. Пасля заканчэння школы займаўся на факультэце журналістыкі БДУ, у 1986—1987 гадах вучыўся ў ВПШ. З 1976 г. працаваў карэспандэнтам клімавіцкай раённай газеты «Новае жыццё». З 1977 г. лектар, з 1979 г. намеснік загадчыка аддзела, з 1980 г. загадчык аддзела Магілёўскага абкама камсамола. З 1982 г. загадчык аддзела Кастрычніцкага райкама партыі Магілёва, з 1984 г. інструктар Магілёўскага абкама партыі. З 1987 г. рэдактар магілёўскай раённай газеты «Прыдняпроўская ніва»[1].
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 г. У 1994 г. абраны сакратаром Магілёўскага абласнога аддзялення СБП[1]. З утварэннем праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі з 14 снежня 2005 года з'яўляўся старшынёй яго Магілёўскага абласнога аддзялення[2].
Творчасць
Дэбютаваў у друку ў 1986 г. Аўтар кніг прозы «Дзякуй і даруй» (Мінск, 1993), «Трэцяя асоба» (Мінск, 1997), «Апёк» (Мінск, 2015), зборнікаў мініяцюр і гумарэсак «Смешкі-пацешкі» (Магілёў, 1998), «Кніжнік» (Магілёў, 2005). Друкаваўся ў калектыўных зборніках «Галасы Прыдняпроўя», «Дняпроўскія хвалі», «Карані», «Прыдняпроўе — маё натхненне», у рэспубліканскай перыёдыцы[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 Дуктаў Уладзімір – Белліт (17 кастрычніка 2023). Праверана 2 студзеня 2024.
- ↑ Магілёўскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (англ.). oo-spb.by. Праверана 2 студзеня 2024.