Уладзімір Сцяпанавіч Сянчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 красавіка 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 2008 (85 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гігіеніст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук (1958) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Уладзімір Сцяпанавіч Сянчук (нар. 6 красавіка 1923, в. Пухавічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 17 снежня 2008) — беларускі вучоны, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.
Біяграфія
Нарадзіўся 6 красавіка 1923 года ў Пухавічах у сям’і ветэрынарнага фельчара.
Скончыў Пухавіцкую сярэднюю школу (1940). Мінскі медыцынскі інстытут (1954).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі (1944—1948), пасля інстытута — урачом у Мінску.
З 1957 года працаваў выкладчыкам, з 1971 па 1982 гады — загадчыкам, з 1982 года — дацэнтам кафедры агульнай гігіены ў Мінскім медыцынскім інстытуце.
Памёр 17 снежня 2008 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[1].
Навуковая дзейнасць
Аўтар многіх навуковых прац па агульнай гігіене.
Узнагароды
Узнагароджаны баявым ордэнам, медалямі, значком «Выдатнік аховы здароўя», Ганаровай граматай ВС БССР (1977); занесены ў Кнігу пашаны інстытута[2].
Зноскі
- ↑ Сянчук Уладзімір Сцяпанавіч, кандыдат медыцынскіх навук, гігіена
- ↑ Сенчук Владимир Степанович (06.04.1923-)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2019. Праверана 1 жніўня 2019.
Літаратура
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9