Уладзімір Сцяпанавіч Лаўрыновіч
Дата нараджэння 28 снежня 1913(1913-12-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 студзеня 1945(1945-01-31) (31 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19441945
Званне сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Уладзімір Сцяпанавіч Лаўрыно́віч (15 (28) снежня 1913 — 31 студзеня 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Нарадзіўся 15 (28) снежня 1913 года[1] ў вёсцы Порса (зараз у Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У Чырвонай Арміі з 1944 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны на 2-м Беларускім і 3-м Беларускім франтах.

Кулямётчык 338-га стралковага палка (96-я стралковая дывізія, 48-я армія, 3-і Беларускі фронт) вызначыўся ў час ліквідацыі групоўкі праціўніка на тэрыторыі Усходняй Прусіі у раёне населенага пункта Калькштайн (сучасны Вапнік, Польшча). 31 студзеня 1945 г. адбіваў атакі праціўніка пры падтрымцы танкаў і самаходных гармат. У крытычны момант бою сяржант Лаўрыновіч кінуўся пад варожы танк са звязкай гранат і падарваў яго.

Быў пахаваны ў горадзе Арнэта (Польшча). Пазней перапахаваны ў горадзе Бранева (Вармінска-Мазурскае ваяводства).

Узнагароды

Памяць

  • Сяржант У. С. Лаўрыновіч навечна залічаны ў спіс часці, у якой служыў.
  • Імем Героя названая адна з вуліц горада Вілейка.
  • Мемарыяльная дошка ў вёсцы Порса на доме, у якім нарадзіўся і жыў У. С. Лаўрыновіч.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 161. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. 65 000 экз. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.