Уладзімір Пятровіч Саламаха
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 красавіка 1949(1949-04-24) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, празаік, сцэнарыст, літаратурны крытык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Уладзімір Пятровіч Салама́ха (нар. 24 красавіка 1949, в. Бераснёўка, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі публіцыст, празаік, кінасцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 красавіка 1949 года ў в. Бераснёўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і рабочага. Скончыў Скачкоўскую сярэднюю школу Кіраўскага раёна (1966), працаваў карэктарам у рэдакцыі раённай газеты «Зара» (цяпер — «Кіравец»). У 1968—1970 гадах служыў у Савецкай Арміі. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1975). У 1975—1982 гадах працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта БССР па кінематаграфіі. З 1983 года працаваў у рэдакцыі часопіса «Маладосць» — літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела публіцыстыкі, удзельнічаў у падрыхтоўцы бібліятэчкі «Маладосці». Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 2004—2008 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Вожык». У 2008—2010 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». З 2010 года — загадчык адзела прозы ў часопісе «Полымя».

Сябра Саюза пісьменнікаў БССР і СССР (1982), Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2004).

Творчасць

Дэбютаваў у друку як журналіст у 1966 г., як празаік у 1977 г. (апавяданнямі ў часопісе «Маладосць»). Аўтар кніг прозы «На ўзмежку радасці» (1980), «Заўтра ў дарогу» (1985), «Кавалёк — лесавая былінка» (1988), «Цяпло чужога сэрца» (1990), «Прывід у скураным крэсле» (аповесць, 1992), «Расступілася зямля» (1993). Літаратурныя і публіцыстычныя творы У. Саламахі перакладаліся на многія мовы.

Паводле сцэнарыяў У. Саламахі зняты шэраг дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў.

Асноўная тэма творчасці — лёс беларусаў, прадстаўнікоў розных пакаленняў, якія шукаюць сваё месца ў жыцці.

Узнагароды і прэміі

Бібліяграфія

Кнігі

  • На ўзмежку радасці : апавяданні / Уладзімір Саламаха. — Мінск : Мастац літ., 1980. — 141 с. — (Першая кніга празаіка).
  • Заўтра ў дарогу : Аповесць і апавяданні/Уладзімір Саламаха. — Мн. : Мастац.літ., 1985. — 206 с.
  • Кавалёк-лесавая былінка : Аповесць і апавяданні/Уладзімір Саламаха. — Мн. : Выд-ва ЦК КП Беларусі, 1988. — 143с. — (Б-ка часопіса «Маладосць»).
  • Цяпло чужога сэрца : Аповесці, апавяданні/Уладзімір Саламаха. — Мн. : Мастац.літ., 1990. — 246 с.
  • Прывід у скураным крэсле : Аповесці / Уладзімір Саламаха; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : Мастац.літ., 1994. — 320 с. ISBN 5-340-01296-4
  • Апазнаецца асоба мужчыны… : Аповесці / Уладзімір Саламаха. — Мн. : Мастац. літ., 1998. — 380 с. ISBN 985-02-0217-3
  • Напрадвесні : Аповесць, апавяданні, эсэ: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Уладзімір Саламаха; [Маст. В. В. Дударэнка]. — Мн. : Юнацтва, 2001. — 189с. ISBN 985-05-0416-1
  • Сусвет дабрыні : эсэ, артыкулы, дыялогі / Уладзімір Саламаха. — Мн.: Мастац. літ., 2005. — 285с. ISBN 985-02-0754-Х
  • Там, дзе самота і радасці… : аповесці / Уладзімір Саламаха. — Мн. : Літ. і Мастац., 2010. — 238 с. ISBN 978-985-6941-30-9
  • Утешь меня кривдой… : [повести и рассказы] / Владимир Саламаха. — Мн.: Харвест, 2010. — 332 с. — (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі = Библиотека Союза писателей Беларуси). ISBN 978-985-16-8347-1
  • Лица и Лик : повести / Владимир Саламаха. — Мн.: Літ. і Мастац., 2011. — 277с. — (Лімаўскі фальварак). ISBN 978-985-6994-04-6

Пад рэдакцыяй

  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Т. 6: Магілёўская вобласць, кн. 2 / [У. Дз. Будзько і інш.], Мн.: 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2
  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Т. 7: Магілёўская вобласць, кн. 3 / [У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі], Мн.: 2009. — 540с. ISBN 978-985-11-0452-5
  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / [В. М. Князева і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі], Мн.: 2010. — 735 с. ISBN 978-985-11-0520-1
  • Вялікае княства Літоўскае : ВКЛ: энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар), 2007―2010. . — Мн.: Беларуская энцыклапедыя — 3 т. ISBN 978-985-11-0392-4
  • Природа Беларуси: энциклопедия: в 3 т. Т. 1: Земля и недра / [редколлегия: Т. В. Белова и др.], Мн.: 2009. — 461 с. ISBN 978-985-11-0472-3
  • Природа Беларуси: энциклопедия: в 3 т. Т. 2: Климат и вода / [редколлегия: Т. В. Белова и др.], Мн.: 2010. — 503 с. ISBN 978-985-11-0515-7
  • Регионы Беларуси: энциклопедия: в 7 т. / [редколлегия: Т. В. Белова (главный редактор) и др.] [Т.1]: Брестская область : в 2 кн., кн. 1: [А ― К], Мн.: 2009. — 518 с. ISBN 978-985-11-0464-8
  • Энциклопедия для школьников и студентов: в 12 т. Т. 1: Информационное общество. XXI век / [под общей редакцией В. И. Стражева], Мн.: 2009. — 525 с. ISBN 978-985-11-0356-6
  • Культура Беларусі: энцыклапедыя: [у 6 т.] / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.] Т. 1: А ― Б , Мн.: 2010. — 703 с. ISBN 978-985-11-0496-9

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.04.2003 года № 170
  2. Яна Багданава. 6 авторов получили Первую национальную литературную премию (руск.). СБ. Беларусь сегодня (6 верасня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2021 года № 322 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.