Уладзімір Пятровіч Тарасік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 мая 1938 (85 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | будаўнік, кіраўнік, намеснік міністра | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Уладзімір Пятровіч Тарасік (нар. 20 мая 1938) — беларускі гаспадарчы дзеяч у галіне будаўніцтва. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1998)[1].
Біяграфія
Нарадзіўся ў в. Велікаполле Чэрвеньскага раёна ў сялянскай сям’і. Бацька быў інвалідам Вялікай Айчыннай вайны[1].
Спрабаваў паступіць у Беларускі політэхнічны інстытут, на будаўнічы факультэт, але не прайшоў па конкурсе, таму паступіў у тэхнічнае вучылішча № 2 г. Мінска на спецыяльнасць «брыгадзір слесараў-мантажнікаў». Пасля гэтага працягнуў вучобу ў Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, які скончыў у 1960 годзе, атрымаўшы дыплом па спецыяльнасці «тэхнік-будаўнік»[1].
Пасля службы ў арміі паступіў у Мінскі політэхнічны інстытут на дзённае аддзяленне будаўнічага факультэта. Скончыўшы першы курс, перавёўся на вячэрняе аддзяленне і пачаў працаваць у ордэна Леніна будаўнічым трэсце № 5 на заводзе жалезабетонных вырабаў. Паднімаўся ўверх па службовай лесвіцы: майстар, старшы майстар, начальнік вытворчага аддзела. Калектыў вылучыў Уладзіміра Тарасіка на пасаду сакратара партыйнага камітэта будтрэста № 5, дзе ён таксама змог добра праявіць сябе, паколькі ў хуткім часе (у 1972 годзе) быў запрошаны на пасаду інструктара аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КПБ. У сакавіку 1979 года на бюро ЦК КПБ Уладзімір Тарасік быў зацверджаны на пасаду намесніка Міністра сельскага будаўніцтва БССР[1].
З студзеня 1986 года па ліпень 1996 года Уладзімір Тарасік працаваў намеснікам старшыні праўлення Белсельбуда, у 1996—2002 гадах — намеснікам генеральнага дырэктара аб’яднання «Мінскаблсельбуд» і аб’яднання «Спецсельбуд»[1].
З лістапада 2002 года Уладзімір Пятровіч Тарасік — намеснік выканаўчага дырэктара Саюза будаўнікоў, а з ліпеня 2005 года — выканаўчы дырэктар Саюза[1].
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За доблесную працу», Залатым медалём ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, знакам «Ганаровы будаўнік» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, знакам «Будаўнічая слава» Расійскага саюза будаўнікоў. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
Спасылкі
- Владимиру Тарасику — 75! (руск.)