Уладзімір Пятровіч Самовіч | |
---|---|
Нараджэнне |
22 студзеня 1928 |
Смерць |
2009 |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч |
Узнагароды |
Уладзімір Пятровіч Самовіч (22 студзеня 1928, Мінск — 2009, Брэст) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Ганаровы грамадзянін горада Брэста (1998).
Біяграфія
У 1948 годзе паступіў у Брэсцкі педагагічны інстытут. Пасля заканчэння інстытута працаваў першым сакратаром Камянецкага, пазней Івацэвіцкага райкамаў камсамола, з 1952 годзе — сакратар, другі сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ЛКСМБ. З 1958 года на партыйнай рабоце. Першы сакратар Брэсцкага гарадскога камітэта КПБ (1971—1985), загадчык аддзела Брэсцкага абкама партыі. Кандыдат гістарычных навук.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7—10-га скліканняў, абіраўся членам ЦК КПБ, дэпутатам Брэсцкага гарадскога савета. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны», пяццю медалямі. На доме, у якім жыў У. П. Самовіч, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Спасылкі
- Профіль на сайце Брэсцкага гарвыканкама Архівавана 30 жніўня 2020. (руск.)
- Профіль на сайце БрДУ (руск.)