Уладзімір Пятровіч Пярэднеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 мая 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 верасня 2000 (65 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1994) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
|
Уладзімір Пятровіч Пярэднеў (10 мая 1935, в. Пугачова, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 27 верасня 2000) — беларускі вучоны ў галіне агародніцтва і аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1994), прафесар (1995). Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1999).
Біяграфія
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1962). 3 1962 года — у Беларускім НДІ агародніцтва, старшы навуковы супрацоўнік, з 1969 года — загадчык аддзела агародніцтва, лабараторыі аграхіміі, аграхіміі і якасці агароднінных культур. Адначасова ў 1976—1980 гадах з’яўляўся экспертам ААН.
Навуковая дзейнасць
Даследаваў праблемы інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання агародніны, павелічэння ўрадлівасці глебы, ураджаяў, паляпшэння якасці агароднінных культур. Аўтар прац «Плады і агародніна ў харчаванні чалавека» (1983, у сааўтарстве), «Угнаенне агароднінных культур» (1987), «Агарод без хіміі» (1996, з Я. А. Стальмашком), «Вырошчванне агародніны» (2001, з Л. І. Лявонавай) і інш.
Узнагароды
Літаратура
- Пярэднеў Уладзімір Пятровіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 636.
- Пярэднеў Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 160. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).