Уладзімір Паўлавіч Хадаровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 жніўня 1947 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Дзеці | Павел Уладзіміравіч Хадаровіч |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | нацюрморт |
Вучоба | |
Уплыў | Анатоль Васільевіч Бараноўскі |
Член у |
Уладзімір Паўлавіч Хадаровіч (нар. 27 жніўня 1947, Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі мастак.
Біяграфія
Нарадзіўся 27 жніўня 1947 года ў Слуцку. З другой паловы 1950-х гадоў жыве ў Мінску. Скончыў у 1967 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1977 годзе — аддзяленне жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў А. Бараноўскага. У выстаўках удзельнічае з 1977 года[1].
У 1985—1989 гг. працаваў кіраўніком студыі выяўленчага мастацтва СШ № 75 г. Мінска. У 1996—1997 гадах выкладаў на кафедры жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў[1].
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[1].
Творчасць
Працуе пераважна ў жанры нацюрморта. Яго творы адметныя кампазіцыйнай завершанасцю, нацыянальным характарам і каларытам, пабудаваным на згарманізаваных колеравых адценнях з перавагай серабрыстага, часам залацістага: «Хлеб», «Лён» (абодва 1987), «Народная скульптура», «Вясковы нацюрморт» (абодва 1988), «Травы майго дзяцінства» (1989), «Нацюрморт з яблыкамі», «На Каляды», «Слыннаму беларускаму вестуну прысвячаю», «Памяці Францыска Скарыны» (усе 1990), «Нацюрморт з сотамі» (1991), «Бацькава скрыпка» (1998). «Лета», «Старадрукі» (абодва 2000), «Нацюрморт з клубніцамі і шыпшынай» (2001), «Вясна. Вясковы нацюрморт» (2003)[2].
Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага мастацтва, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, шэрагу іншых дзяржаўных, грамадскіх і прыватных збораў рэспублікі і іншых краін[1].
Сям’я
Мае сына Паўла (нар. 1987), таксама мастака.
Зноскі
- 1 2 3 4 Хадаровіч Уладзімір Паўлавіч // Ціткоўскі І. А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)
- ↑ БелЭн 2003.
Літаратура
- І. Л. Чэбан. Хадаровіч Уладзімір Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
- Хадаровіч Уладзімір Паўлавіч // Ціткоўскі І. А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)