Уладзімір Панцялеевіч Кулакоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў Вячаслаў Кебіч Міхаіл Чыгір |
||||||
Папярэднік | Іван Шыбека | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Андрэйчанка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 кастрычніка 1936[1] |
||||||
Смерць | кастрычнік 2022 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | КПСС (з 1962)[2] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
Уладзі́мір Панцяле́евіч Кулако́ў (12 кастрычніка 1936, в. Шамшы, Жаркоўскі раён, Цвярская вобласць, РСФСР — 24 кастрычніка 2022) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1984—1994).
Біяграфія
Нарадзіўся 12 кастрычніка 1936 года ў в. Шамшы Жаркоўскага раёна Цвярской вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі і Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.
Працоўную дзейнасць пачаў ў 1957 годзе галоўным спецыялістам саўгаса «Азярцы» Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
З 1958 па 1964 гады працаваў у сельскагаспадарчых органах Гродзенскай вобласці.
З 1964 па 1971 гады быў дырэктарам саўгаса «Малое Мажэйкава» Лідскага раёна Гродзенскай вобласці[3].
Пасля працаваў дырэктарам рэспубліканскага трэста эксперыментальных баз Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР.
З 1978 года — начальнік рэспубліканскага аб’яднання «Сортзернапрам».
З 1981 года — першы намеснік Міністра пладовагароднінай гаспадаркі БССР.
У 1983 годзе абраны першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама.
24 снежня 1984 года абраны старшынёй выканкама Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў[4]. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да лістапада 1994 года.
У 1985 годзе дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання. У 1990 годзе пераабраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання (балатаваўся па Мёрскай выбарчай акрузе № 153). Быў членам ЦК КПБ.
У 1991—1999 гадах быў старшынёй Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. 3 21 кастрычніка 1999 года па 5 сакавіка 2007 года з’яўляўся старшынёй Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя[5].
Памёр 24 кастрычніка 2022 года. Пахаваны ў Віцебску на Мазурынскіх могілках.
Узнагароды
- Званне «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска» (19 чэрвеня 2019).
Зноскі
- ↑ http://pgv.cbsvit.by/pochetnye-grazhdane-vitebska/personalii/item/kulakov-vladimir-panteleevich
- ↑ Біяграфія (руск.)
- ↑ Афіцыйны сайт ЛРСУП «Мажэйкава» (руск.)Архівавана 2 лютага 2017.
- ↑ Кіраўніцтва Віцебскай вобласці. Віцебская энцыклапедыя (руск.)
- ↑ Сайт Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (руск.)Архівавана 26 сакавіка 2017.