Уладзімір Міхайлавіч Камароў | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Уладзімір Камароў у 1965 годзе | ||||||||||||
Краіна: |
![]() |
|||||||||||
Спецыяльнасць: | Лётчык-касманаўт | |||||||||||
Воінскае званне: | палкоўнік | |||||||||||
Экспедыцыі: |
Узыход-1 Саюз-1 |
|||||||||||
Дата нараджэння: | 16 сакавіка 1927[1][2][…] | |||||||||||
Месца нараджэння: | ||||||||||||
Дата смерці: | 24 красавіка 1967[1][2][…] (40 гадоў) | |||||||||||
Месца смерці: | ||||||||||||
Аўтограф: |
![]() |
|||||||||||
Узнагароды: |
|
|||||||||||
![]() |
Камароў Уладзімір Міхайлавіч (16 сакавіка 1927 — 24 красавіка 1967) — лётчык-касманаўт СССР, інжынер-палкоўнік. Двойчы Герой Савецкага Саюза (19.10.1964 і 24.4.1967).
Член КПСС з 1952 г. Скончыў Маскоўскую спецшколу Ваенна-Паветранных Сіл (1945), Батайскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча імя А. К. Сярова (1949), Ваенна-паветраную акадэмію імя Н. Я. Жукоўскага (1959). З 1960 г. у атрадзе касманаўтаў. 12—13.10.1964 упершыню ў свеце разам з навуковым супрацоўнікам Д. П. Феакціставым і ўрачом Б. Б. Ягоравым здзейсніў палёт на шматмесным касмічным караблі «Узыход-1» у якасці камандзіра карабля. Другі палёт здзейсніў 23—24.4.1967 на касмічным караблі «Саюз-1». Загінуў падчас пасадкі з-за адмовы парашутнай сістэмы. Пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве.
Гл. таксама
- КА Усход-4 — 1-й дублёр
- КА Узыход-1 — камандзір экіпажа
- КА Саюз-1 — камандзір экіпажа
Зноскі
- 1 2 Комаров Владимир Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- 1 2 Wladimir Michailowitsch Komarow // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Комаров Владимир Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Спасылкі
- Уладзімір Міхайлавіч Камароў на сайце «Героі краіны»