Уладзімір Скварцоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч, Андрэй Кабякоў | ||||||
Папярэднік | Ігар Ляшчэня | ||||||
Пераемнік | Яўген Вараб’ёў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг, Уладзімір Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Пётр Бяляеў | ||||||
Пераемнік | Андрэй Гіро | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 снежня 1954 (69 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Узнагароды |
Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (9 кастрычніка 2008) Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (21 снежня 2004) |
Уладзі́мір Мікала́евіч Скварцо́ў (нар. 21 снежня 1954 у г. Рэж Свярдлоўскай вобласці, РСФСР) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
Скончыў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў (1977) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1992).
На дыпламатычнай службе з 1981 года. Працаваў у пасольстве СССР у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы, на розных пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь (1992—1995). У 1995—1998 гадах быў саветнікам у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія. У 1998—1999 гадах быў кіраўніком прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
3 верасня 1999 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія [1]. Адстаўлены з гэтай пасады 26 чэрвеня 2009 года [2].
У 2009—2013 быў начальнікам упраўлення знешнепалітычнага аналізу МЗС Рэспублікі Беларусь.
10 верасня 2013 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль[3]. 12 верасня 2019 года быў вызвалены з пасады[4].
Узнагароды
21 снежня 2004 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў [5], а 9 кастрычніка 2008 года — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [6].
Сям’я
Жанаты, мае дачку.
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 1999 г. № 514 «О назначении В. Н. Скворцова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 26 июня 2009 г. № 347 Об освобождении В. Н. Скворцова от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ сентября 2013 г. № 407 О назначении В. Н. Скворцова (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 335 «О В. Н. Скворцове» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 декабря 2004 г. № 1613 «О награждении В. Н. Скворцова Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ ПОСТАНОВЛЕНИЕ ПРЕЗИДИУМА СОВЕТА РЕСПУБЛИКИ НАЦИОНАЛЬНОГО СОБРАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 9 октября 2008 г. № 1010-ПСР3(недаступная спасылка) (руск.)