Уладзімір Мікалаевіч Мудрогін
Дата нараджэння 24 снежня 1924(1924-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лістапада 1994(1994-11-28) (69 гадоў)
Род дзейнасці мастак
Месца працы

Уладзімір Мікалаевіч Мудрогін (24 снежня 1924, Санкт-Пецярбург28 лістапада 1994) – беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў Цэнтральную эксперыментальную студыю мастацкага праетавання пры Саюзе мастакоў СССР ў Маскве (1970 г.). У 19521965 гг. мастак Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра, у 19701980 гг. галоўны мастак Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР.

Творчасць

Аформіў спектаклі «Жаніцьба Бальзамінава» (1957 г.), «Позняе каханне» (1963 г.) А. Астроўскага, «Блудны сын» Э. Ранета (1958 г.), «Два клёны» Я. Шварца (1960 г.), «Асцярожна, Мякішавы» А. Маўзона, «Сокалы і крумкачы» А. Сумбатава (абодва 1963 г.), «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай (1964 г.),«Шануй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева (1965 г.) і іншае. Аўтар жывапісных твораў «Восеньскае святло» (1966 г.),«Узбярэжжа» (1971 г.),«У грыбы» (1974 г.), «Пейзаж. У выхадны» (1976 г.), «На рацэ Свіслач» (1979 г.),«Вечар» (1981 г.),«Светлы дзень» (1983 г.),«Ружовая раніца», калажаў і інш. Творам уласцівы манументальнасць, пластычны малюнак, завершанасць кампазіцыі.

Зноскі

    Літаратура

    • Мудрогін Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г.П.Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір – паліклініка. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. – С. 6.
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.