Уладзімір Копаць | |
---|---|
Пазіцыя | Абаронца |
Рост | 181 см |
Вага | 86 кг |
Грамадзянства | |
Нарадзіўся |
23 красавіка 1971 (52 гады)
|
Уладзімір Мікалаевіч Копаць (23 красавіка 1971, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі хакеіст, левы абаронца. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2002).
Выступаў за «Дынама» (Мінск), «Цівалі» (Мінск), «Авангард» (Омск), «Тарпеда» (Яраслаўль), «Северсталь» (Чарапавец), СКА (Санкт-Пецярбург), «Нафтахімік» (Ніжнекамск), «Крылы Саветаў» (Масква), «Керамін» (Мінск), «Юнацтва» (Мінск), ХК «Гомель».
У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі правёў 122 матчу (10 галоў, 26 перадач), удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 2002, удзельнік кваліфікацыйнага турніру зімовых Алімпійскіх гульняў 2002; ўдзельнік чэмпіянатаў свету 1994 (група C), 1995 (група C), 1996 (група B), 1999, 2000, 2001, 2002 (дывізіён I), 2003, 2005 і 2006.
Дасягненні
- Чэмпіён СССР сярод юніёраў (1990);
- Бронзавы прызёр Спартакіяды народаў СССР (1990);
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (1998, 2001)
- Чэмпіён СЕХЛ (2004);
- Уладальнік Кантынентальнага кубка (2007);
- Чэмпіён Беларусі (1993, 1994, 1995, 2005, 2006);
- Уладальнік Кубка Беларусі (2004);