Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1967 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, публіцыст, драматург |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч (нар. 30 жніўня 1967, Вятчын) — беларускі празаік і публіцыст, драматург.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1967 годзе ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў шматдзетнай сям’і.
Скончыў філалагічны факультэт, аддзяленне журналістыкі Мінскага педінстытута імя А. М. Горкага. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Вятчынскай сярэдняй школы, дырэктарам сярэдняй школы ў Бялёве Жыткавіцкага раёна, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 2 у Жыткавічах. На працягу 18 гадоў галоўны рэдактар жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе», потым гомельскай гарадской газеты «Гомельскія ведамасці». Таксама 7 гадоў працаваў уласным карэспандэнтам па Гомельскай вобласці рэспубліканскай газеты «Беларускі Час» (газета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі).
Жыве ў Гомелі.
У снежні 2005 года абраны старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Ініцыятар, арганізатар літаратурных фестываляў: Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», Рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры і народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага» і Форума маладых літаратараў Гомельшчыны.
З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
Творчасць
Аўтар звыш 35 кніг прозы, публіцыстыкі, п’ес.
Аўтар кніг: «Споднія яблыкі» (1999), «Дзе над горадам лунаюць буслы» (2000), «Забранае шчасце» (2001), «Глыбокія карані» (2001), «На варце — днём і ноччу» (2001), «На мяжы» (2003), «Плата за каханне» (2007), «Крокі па роднай зямлі» (2005), «Адкрый сваё сэрца» (2006), «Запах черемухи» (2007), «Запрашэнне. Eingeladen! Приглашение» (2007), «Вяртанне» (2008). У 2010 годзе выйшлі з друку два тамы выбраных твораў: раманы, аповесці, апавяданні, п’есы. У 2013 годзе выйшла з друку кніга прозы «Цяпло маладзіка» (раман, аповесці, п’есы), а ў 2014 годзе — новая кніга прозы «Анёлак мой, Анёлак». У 2022 годзе выйшаў раман-версія «Па веры вашай…», у 2023 годзе надрукаваны яго працяг — раман-версія «Любі бліжняга твайго…». У 2023 годзе выйшла з друку драматычная аповесць на рускай мове «Я тоже сын человеческий» (кабардзінская легенда).
У сваіх мастацкіх творах пісьменнік звяртаецца да падзей мінулых дзесяцігоддзяў. Так, падзеі рамана «Забранае шчасце» адбываюцца на жыткавіцкім Палессі, каля балотнага Князь-возера, у 1930-я гады — час карэнных грамадскіх перамен.
Асобныя творы перакладзеныя на рускую, украінскую, нямецкую, англійскую і кабардзінскую мовы.
Прызнанне
- Медаль Францыска Скарыны (2014)
- Выдатнік друку Беларусі
- Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Мележа
- Лаўрэат літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі і газеты «Звязда»
- Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя асветніка Кірылы Тураўскага
- Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на найлепшы твор у галіне прозы за кнігу «Плата за каханне»
- Лаўрэат расійскай літаратурнай прэміі памяці паэта М. Мельнікава
- Лаўрэат міжнароднай прэміі Баяна
- Лаўрэат міжнароднай прэміі Т. Шаўчэнкі
- Лаўрэат міжнароднай прэміі М. Гогаля
- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія „Залатое пяро Русі“» за высокае мастацкае майстэрства аповесці «Святая Параскева» (2020)
- Лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза культуры ў галіне літаратуры (2021)
- Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2021)[1].
- Лаўрэат Усерасійскай прэміі Ф. І. Цютчава «Русский путь» (2022)
- Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага (2022)
- Уладальнік галоўнага прыза Міжнароднага славянскага літаратурнага форуму «Залаты Віцязь», узнагароджаны статуэткай «Залаты Віцязь» за стварэнне міжнароднага альманаха «Літара. Литера. Літера» на беларускай, рускай, украінскай мовах (2023)
- Уладальнік ганаровага звання «Чалавек года Гомельскай вобласці» (2023)
- Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі за раман-версію «Па веры вашай…» (2023)
- Лаўрэат XIV Міжнароднага Славянскага літаратурнага форуму «Залаты Віцязь» у намінацыі «Проза» (дыплом за кнігу прозы «Куды адлятае Анёл») і «Пераклады» (залаты дыплом за ўклад у стварэнне і выданне беларускамоўнага тома кнігі «Зямля — наш агульны дом») (2023)
- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія «Залатое пяро Русі» (уладальнік прэміі — сертыфікат адпаведнасці № 262, узнагароджаны залатым знакам і ганаровым званнем «Залатое пяро Русі») за высокае мастацкае майстэрства апавядання «На мяжы» (2023)
Зноскі
Літаратура
- Т. А. Сінькевіч. Гаўрыловіч Уладзімір Мікалаевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
Спасылкі
- Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч на сайце Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»
- Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч Архівавана 27 кастрычніка 2021. на сайце Жыткавіцкай раённай бібліятэкі
- Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч Архівавана 27 кастрычніка 2021. на сайце Нацыянальнай літаратурнай прэміі
- Сустракае гасцей Добрушчына