Уладзімір Данілавіч Салончанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1922 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 25 чэрвеня 1944 (21 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | старшы лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
![]() ![]() ![]() ![]() |
Уладзімір Данілавіч Салончанка (22 кастрычніка 1922, Краснаярск — 25 чэрвеня 1944, в. Лабейкі, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
У 1939 годзе скончыў 7 класаў Чарнарэчанскай школы, працаваў на Чарнарэчанскай метэастанцыі назіральнікам, а пасля заканчэння трохмесячны курсаў у кастрычніку 1940 года — начальнікам метэастанцыі.
Прызваны ў армію з лістапада 1941 года. Скончыў ваеннае кулямётнае вучылішча. Вызначыўся ў Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі.
Разам з кулямётнымі разлікамі сваёй роты 24 чэрвеня 1944 года фарсіраваў Заходнюю Дзвіну ля вёскі Лабейкі і, заняўшы абарону, на працягу ўсёй ночы з 24 на 25 чэрвеня адбіваў контратакі праціўніка і быў забіты ў гэтым баі.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1].
Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Узрэчча[2].
Зноскі
- ↑ Солонченко, Владимир Данилович
- ↑ ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.