Уладзімір Георгіевіч Булатаў | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | Лёгкая атлетыка, скачкі з шастом |
Нарадзіўся |
30 чэрвеня 1929 |
Памёр | 19 лютага 1976 (46 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 177 см |
Уладзімір Георгіевіч Булатаў (30 чэрвеня 1929, г. Новасібірск — 19 лютага 1976) — беларускі спартсмен (лёгкая атлетыка, скачкі з шастом). Заслужаны майстар спорту СССР (1959), заслужаны трэнер БССР (1975)[1].
Біяграфія
Скончыў Кіеўскі інстытут фізічнай культуры ў 1953 годзе. З 1961 старшы трэнер па скачках з шастом зборнай юніёраў СССР па лёгкай атлетыцы, у 1967-68 старшы трэнер па скачках з шастом Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства[1].
Спартыўныя дасягненні
Рэкардсмен Еўропы, СССР. Лепшы вынік — 4 метры 64 см (1959)[1].
Памяць
З 1978 праводзяцца адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па скачках з шастом памяці Булатава[1][2].
Зноскі
Літаратура
- Булатаў Уладзімір Георгіевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 328. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
- Уладзімір Георгіевіч Булатаў у скачку з шастом на міжнародных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, 1955 год. ФотаАрхівавана 16 снежня 2012.
- В рамках чемпионата Республики Беларусь состоится международный турнир по прыжкам с шестом памяти Владимира Булатова (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.