Уладзімір Васільевіч Краўцоў
Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
14 лістапада 2013 22 жніўня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Сямён Шапіра
Пераемнік Уладзімір Каранік

Нараджэнне 28 жніўня 1953(1953-08-28) (70 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Уладзімір Васільевіч Краўцоў (28 жніўня 1953, Падпарожжа, Ленінградская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

У 1975 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 1991 — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1975-1979 гадах працаваў майстрам, механікам, намеснікам начальніка цэха Магілёўскага аўтазавода імя С. М. Кірава. У 1979-1981 гадах быў інструктарам Магілёўскага гаркама КПБ. У 1981-1983 гадах — загадчык прамыслова-транспартнага аддзела Акцябрскага райкама КПБ Магілёва. У 1983-1985 гадах —- інструктар Магілёўскага абкама КПБ.

У 1985-1991 гадах з’яўляўся сакратаром парткама Магілёўскага аўтазавода імя С. М. Кірава, другім сакратаром Магілёўскага гаркама КПБ.

З 1991 працаваў выканаўчым дырэктарам Магілёўскай рэгіянальнай асацыяцыі міжгаліновага дзелавога супрацоўніцтва «ІНІН».

З 1997 — намеснік дырэктара ТАА «МП РУХ» Магілёва.

З 1998 — дырэктар таварыства з дадатковай адказнасцю «Трансэнерга-Захад» Магілёва.

У 20012002 гадах займаў пасаду старшыні камітэта эканомікі і рыначных адносін Магілёўскага аблвыканкама, у 2002-2007 быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а ў 2007-2012 — першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

З 2012 года з’яўляецца старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па эканамічнай палітыцы.

У 2013—2020[1] гадах — старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 320 «О В. В. Кравцове» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (22 жніўня 2020).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.