Уладзімір Васілевіч Ярмошын
4-ы прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь
14 сакавіка 2000 21 верасня 2001
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Сяргей Лінг
Пераемнік Генадзь Навіцкі
старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
10 студзеня 1995 18 лютага 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Аляксандр Герасіменка
Пераемнік Міхаіл Паўлаў

Нараджэнне 26 лістапада 1942(1942-11-26) (81 год)
Нацыянальнасць рускі
Адукацыя
Прафесія інжынер-механік
Дзейнасць інжынер, палітык
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Васілевіч Ярмошын (26 кастрычніка 1942, Пронск, Разанская вобласць, Расія) — Прэм’ер-Міністр Рэспублікі Беларусь (14 сакавіка 2000 — 21 верасня 2001).

Біяграфія

Нарадзіўся 26 кастрычніка 1942 года ў п.г.т. Пронск.

Скончыў Навачаркаскі палітэхнічны інстытут (1964), Акадэмію грамадзянскай авіяцыі (1989), інжынер-механік, арганізатар вытворчасці.

У 19591960 гг. працаваў токарам Навачаркаскага электравозабудаўнічага завода ў Растоўскай вобласці РСФСР.

У 19651990 гг. — ст. інжынер, галоўны механік, намеснік дырэктара Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі № 407.

У 1990 г. — старшыня выканкама Кастрычніцкага раённага Савета дэпутатаў г. Мінска.

У 19901992 гг. — намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама, старшыня камітэта па жыллёвай гаспадарцы і энэргетыцы.

У 19921995 гг. — першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама.

10 студзеня 1995 г. указам прэзідэнта № 11 прызначаны старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і занесены на сцвярджэнне Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў.

З 1996 г. член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, член камісіі па эканоміцы, бюджэту і фінансам.

18 лютага 2000 г. указам прэзідэнта № 77 «Аб Ярмошыне У. В.» прызначаны выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, змяніўшы на гэтым пасту Сяргея Лінга, які пайшоў у адстаўку.

1 кастрычніка 2001 г. указам прэзідэнта № 559 Генадзь Навіцкі прызначаны выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

З ліпеня 2002 года па снежань 2003 года — кіраўнік прадстаўніцтва ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» ў Беларусі.

Узнагароды

  • ордэн «Знак Пашаны»,
  • тры медалі.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.