Уладзімір Антонавіч Тоўсцік | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Уладзімір Антонавіч Тоўсцік |
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1949 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Уплыў | Натан Майсеевіч Воранаў |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Антонавіч Тоўсцік (24 чэрвеня 1949, Мінск) — беларуcкі мастак. Загадчык кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар (2011).
Кароткая біяграфія
Уладзімір Антонавіч Тоўсцік нарадзіўся ў 1949 годзе ў Мінску.
З 1966 па 1972 гады вучыўся ў Натана Воранава ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
1973—1976 гг. — вучоба ў творчых майстэрняў Акадэміі мастацтваў СССР у г. Баку пад кіраўніцтвам Абдулаева М. Г.
З 1972 г. — пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаў.
З 1978 г. Член Саюза мастакоў Беларусі.
З 1976 г. дацэнт кафедры малюнка Акадэміі мастацтваў Беларусі.
У 1990 г. прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».
У 1994 г. прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за серыю жывапісных работ «Святло і цені».
У 1995 стаў лаўрэатам прэміі місіі ААН у Беларусі «Хабітат-II».
У 2011 прысвоена ганаровае званне «Народны мастак Беларусі» і вучонае званне «Прафесар».
Грамадская дзейнасць
Удзельнічаў у сумесных праектах «Літаратурнай газеты» і пастаяннага камітэта Сюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (2002), удзельнічаў у Мастацкай выставе ў «Бялградзе».
- 2006 у гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва ў складзе выстаўкі «Прысвячэнне» (жывапіс).
- 2007 г. ў рамках выстаўкі Саюза Мастакоў Беларусі «Посттрадыцыя» у «Галерэі мастацтваў».
- 2008 г. прыняў удзел у Культурным дэсанце Беларусі ў Пекіне.
Узнагароды
- Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за «за серыю жывапісных твораў „Людзі маёй рэспублікі“»[1].
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1990).
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1994) — за серыю жывапісных прац «Святло i ценi» і трыпціх «Спадчына».
- Ганаровае званне «Народны мастак Беларусі» (2011).
- Ордэн Францыска Скарыны (2019)[2].
Зноскі
- ↑ Г. П. Прахарэнка. Прэміі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — 742 с. — 9 500 экз.
- ↑ ГОСНАГРАД И БЛАГОДАРНОСТЕЙ ПРЕЗИДЕНТА БЕЛАРУСИ УДОСТОЕНЫ ПРЕДСТАВИТЕЛИ РАЗЛИЧНЫХ СФЕР