Уладзімір Андрэевіч Мікуліч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Влади́мир Андре́евич Мику́лич | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Палякоў | ||||||
Пераемнік | Анатоль Малафееў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксей Смірноў | ||||||
Пераемнік | Яфрэм Сакалоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 кастрычніка 1920[1] |
||||||
Смерць |
17 студзеня 2000[1] (79 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
|
Уладзі́мір Андрэ́евіч Міку́ліч (14 кастрычніка 1920 года, в. Чорная Сцежка, Смалявіцкая воласць[2], Барысаўскі павет, Мінская губерня — 17 студзеня 2000 года, г. Мінск) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і.
Працоўную дзейнасць пачаў рабочым у 1937 годзе.
З 1940 года — у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.
У 1945—1948 гадах — на камсамольскай працы.
Завочна скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б у 1950 годзе. У 1957 годзе скончыў ВПШ пры ЦК КПСС.
У 1950—53 — сакратар Мінскага абкама ЛКСМБ.
З 1953 года — сакратар, затым першы сакратар Мінскага РК КПБ.
З красавіка 1962 года — другі сакратар,
У 1963—77 — першы сакратар Брэсцкага абкама КП Беларусі.
У 1977—85 — першы сакратар Мінскага абкама КП Беларусі.
У 1985—90 — намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
З 1990 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.
Памёр 17 студзеня 2000 года на 80-м годзе жыцця.[3]
Дэлегат з'ездаў КПСС[4][5]. Член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС (1966—1976), кандыдат у члены ЦК КПСС (1976—1981), член ЦК КПСС (1981—1986). На XXIV—XXVII з'ездах КПБ абіраўся членам ЦК Кампартыі Беларусі. Член Рэвізійнай камісіі ЦК КПБ (1956—1961).
Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 7-11-га скліканняў (1966-1989) ад Мінскай вобласці[6]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 4-5-га скліканняў.
Узнагароды
- Герой Сацыялістычнай Працы (1958);
- Два ордэны Леніна;
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга;
- Медалі;
- Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.[7]
Зноскі
- 1 2 Беларусь у асобах і падзеях
- ↑ Черная Стежка, деревня Radzima.net
- ↑ «Советская Белоруссия» № 13 от 23.01.2004 Архівавана 22 сакавіка 2012.
- ↑ Материалы 25 съезда КПСС. Архівавана 17 красавіка 2013.
- ↑ XXVI-й съезд Коммунистической партии Советского Союза 23.2 — 3.3.1981
- ↑ Список депутатов Верховного Совета СССР 11 созыва
- ↑ Постановление Президиума Верховного Совета Республики Беларусь № 3897-XII от 04.10.1995
Літаратура
- Центральный комитет КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б): Историко-биографический справочник / Сост. Горячев Ю. В.. — М.: Издательский дом «Парад», 2005.
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя / Гал. рэд. — П. У. Броўка. — Мн., 1973. — Т. 7.