Уладзімір Андрэевіч Кулажанка
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1926(1926-06-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лістапада 2013(2013-11-02) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1981)
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Андрэевіч Кула́жанка (10 чэрвеня 1926, в. Косель, Кармянскі раён2 лістапада 2013, Мінск) — беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук (1981), прафесар (1982).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў вялікай сялянскай сям’і. З 1946 на журналісцкай і партыйнай рабоце. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1953) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1959). З 1964 у БДУ, з 1983 у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (у 1983—93 загадчык кафедры).

Навуковыя працы па тэарэтычных праблемах узнаўленчага працэсу на макра- і мікраўзроўні ў сістэме АПК, аграрных і валютна-крэдытных адносінах. Распрацаваў метад эканамічнай ацэнкі зямлі як носьбіта ўрадлівасці, сродку працы і фактару сельскагаспадарчай вытворчасці. Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка «Асновы эканамічнай тэорыі» (1995).

Прапагандаваў перавагі рынкавай эканомікі. Меў сталую рубрыку ў газеце «Народная Воля», вёў адмысловую перадачу на Радыё «Свабода». У 1993—1996 гадах уваходзіў у склад ценявога кабінета апазіцыі БНФ, а на прэзідэнцкіх выбарах працаваў у камандзе Зянона Пазняка.

Пахаваны на могілках у пас. Калодзішчы, Мінскі раён.

Выбраная бібліяграфія

  • Экономические условия воспроизводства основных фондов в колхозах. — Мн., 1978.
  • Планомерность сельскохозяйственного производства в народнохозяйственном АПК. — Мн., 1983.
  • Адкуль выйшлі і куды ідзём: Экан. нарыс // Полымя. 1994. № 8, 12.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Уладзімер Арлоў. Імёны Свабоды. — 4-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020. — 826 с.: іл. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе) — ISBN 978-0-929849-83-6

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.