Уладзімір Андрэевіч Бабкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лютага 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторык і палітолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1978) і член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
|
Уладзімір Андрэевіч Бабко́ў[1] (нар. 22 лютага 1939) — гісторык і палітолаг, доктар гістарычных навук (1978), прафесар (1983), член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Салтанаўка[2] (Жлобінскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). У 1963 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў літработнікам, загадчыкам аддзела шэрагу раённых і рэспубліканскіх газет, карэспандэнтам Дзяржаўнага камітэта БССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні. У 1969 годзе скончыў аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі і абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1969—1990 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ на пасадах старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка сектара[3]. З 1991 года галоўны навуковы супрацоўнік Аддзела навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках Акадэміі навук Беларусі. У 1992—2002 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на пасадзе загадчыка кафедры і адначасова (з 1993 года[3]) дырэктар Мінскага навукова-даследчага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем. З 2007 года галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2011 года У. А. Бабкоў на пасадзе загадчыка кафедры «Паліталогія, сацыялогія і сацыяльнае кіраванне» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[4], з 2019 — кафедры «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці»[5]. 3 1 снежня 2021 — прафесар кафедры «Сацыяльнае кіраванне» таго ж факультэта.[6]
Навуковая і грамадская дзейнасць
Працы па праблемах гісторыі, партыйнага будаўніцтва КПСС і КПБ, паліталогіі і рэгіянальнай палітыкі. Даследаванні ў галіне праблем жыццядзейнасці КПСС і КПБ, гісторыі стварэння і функцыянавання ў сучасным беларускім грамадстве іншых палітычных партый і рухаў. У шэрагу прац даецца аналіз характару палітычных працэсаў у сучасным беларускім грамадстве, разгляд праблем узаемадзеяння ўлады і насельніцтва, стварэння эфектыўнай сістэмы дзяржаўнага будаўніцтва, навуковы аналіз стану і перспектыў развіцця беларуска-расійскіх адносін[3].
Прэзідэнт Беларускай асацыяцыі палітычных навук з 1993[7] года.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку аўтар і сааўтар 14[3] манаграфій. Сярод апублікаванага:
- Качественный рост партии и организация партийных сил / В. А. Бобков; Ин-т истории партии при ЦК КПБ − филиал Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Минск: Беларусь, 1977.
- Научный подход в партийной работе. — М., 1985.
- Возрождение духа ленинизма: [монография] / В. А. Бобков. — М.: Политиздат, 1989.
- Палітычныя партыі і грамадска-палітычныя рухі Беларусі. — Мн., 1993.
- Политология: учеб. / [В. А. Бобков и др.]; под ред. В. А. Бобкова, И. Н. Браима. — Минск: Интерпрессервис; УП «Экоперспектива», 2003.
- Стратегические интересы: поиск баланса. // Беларуская думка. − 2009. − № 4. − С. 56—63.
Зноскі
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Паводле сайтаў НАН Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — на станцыі Салтанаўка
- 1 2 3 4 Члены-карэспандэнты: БАБКОЎ Уладзімір Андрэевіч // НАН Беларусі
- ↑ Бабкоў Уладзімір Андрэевіч, доктар гістарычных навук / Вучоныя Беларусі // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- ↑ ФАКУЛЬТЕТ ТЕХНОЛОГИЙ УПРАВЛЕНИЯ И ГУМАНИТАРИЗАЦИИ — Кафедра «История» — История кафедры
- ↑ Бобков Владимир Андреевич
- ↑ Этапы большого пути (К 80-летию Владимира Андреевича БОБКОВА) // Вести БНТУ, № 3 от 4 Марта 2019 (руск.)
Літаратура
- Бабкоў Уладзімір Андрэевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Бабкоў Уладзімір Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 182—183. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
- Члены-карэспандэнты: БАБКОЎ Уладзімір Андрэевіч // НАН Беларусі
- Бабкоў Уладзімір Андрэевіч, доктар гістарычных навук / Вучоныя Беларусі // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Никитенко П. Г. Этапы большого пути (К 80-летию Владимира Андреевича БОБКОВА) // Вести БНТУ, № 3 от 4 Марта 2019 (руск.)
- Беларусь в геополитическом измерении (руск.) // Беларуская думка, № 6, 2010. — С. 48.
- Уладзімір Андрэевіч Бабкоў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Уладзімір Андрэевіч Бабкоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)