Уладзімір Мацкевіч
Сцяг Старшыня КДБ РБ Сцяг
20 снежня 1995 27 лістапада 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Сяргей Лінг
Сяргей Сідорскі
Папярэднік Уладзімір Ягораў
Пераемнік Леанід Ерын

Нараджэнне 1 сакавіка 1947(1947-03-01) (77 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць ваенны, дыпламат
Месца працы
Ваенная служба
Род войскаў Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Узнагароды

Уладзімір Аляксандравіч Мацкевіч (нар. 1 сакавіка 1947, Мар’іна Горка) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня КДБ РБ (1995—2000).

Біяграфія

Нарадзіўся 1 сакавіка 1947 года ў г. п. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

У 1970 г. скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «хімічная тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу». У 1970—1973 гг. працаваў інжынерам-тэхнолагам, начальнікам устаноўкі гідравычышчэння дызельных паліваў нафтаперапрацоўчага завода ў г. Мазыр. У 1973—1976 гг. — другі, затым першы сакратар Мазырскага ГК камсамола, другі сакратар Гомельскага АК камсамола.

У 1978 годзе скончыў Чырванасцяжны інстытут КДБ пры Савеце міністраў СССР. У органах дзяржбяспекі з 1976 г. Мінуў усе прыступкі, пачынаючы з аперпрацаўніка. У 1982—1985 — начальнік Наваполацкага гараддзела УКДБ БССР па Віцебскай вобласці, з 1985 — намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела 4-га ўпраўлення КДБ БССР. У 1990—1994 — намеснік начальніка, начальнік УКДБ Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці. У 1994—1995 — начальнік УКДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.

З 20 снежня 1995 г. па лістапад 2000 — старшыня КДБ РБ.

Указам А. Лукашэнкі ад 13 ліпеня 2001 года У. Мацкевіч быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія[1]. 4 ліпеня 2002 года быў прызначаны таксама паслом у Босніі і Герцагавіне па сумяшчальніцтве[2]. Змешчаны з гэтых пасад быў 3 студзеня 2008 года[3].

У пачатку 2008 года Уладзімір Мацкевіч вяртаўся ў Мінск, праз пэўны час ізноў пераехаў у Маскву, дзе працаваў дарадцам генеральнага дырэктара буйной расійскай кампаніі «Совкомфлот». Цяпер працуе дарадцам кампаніі «Газпромнефть» у Мінску.

Званне — генерал-лейтэнант (1999)[4].

КДБ РБ

Уладзімір Мацкевіч узначальваў Камітэт дзяржбяспекі Беларусі з 20 снежня 1995 года па 27 лістапада 2000 года[5][6]. Незадоўга да сваёй адстаўкі — 22 лістапада 2000 года — генерал-лейтэнант У. Мацкевіч падпісаў пастанову аб ужыванні прэвентыўнага затрымання тэрмінам на 30 дзён у дачыненні да камандзіра воінскай часці № 3214 Дзмітрыя Паўлічэнкі. Вось радкі з гэтага дакумента:

" У матэрыялах аператыўнай распрацоўкі маюцца пэўныя даныя аб тым, што Паўлічэнка Дзмітрый Валер’евіч з’яўляецца арганізатарам і кіраўніком злачыннай групы, якая займаецца выкраданнямі і фізічным знішчэннем грамадзян. У прыватнасці, кіраваная Паўлічэнкам Д. В. злачынная група, датычная да забойства 5 жніўня 2000 г. Самойлава Г. В., лідара незарэгістраванай Беларускай рэгіянальнай арганізацыі «РНЕ», а таксама да забойстваў іншых асоб. Прымаючы да ўвагі, што знаходжанне Паўлічэнкі Д. В. на волі можа прывесці да здзяйснення ім і членамі ўзначаленай ім злачыннай групы іншых асабліва небяспечных гвалтоўных злачынстваў, кіруючыся пунктам 1.8 Дэкрэта прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 1997 г «Аб неадкладных мерах па барацьбе з тэрарызмам і асоба небяспечнымі гвалтоўнымі злачынствамі» пастанавіў ужыць у дачыненні Паўлічэнкі Дзмітрыя Валер’евіча… прэвентыўнае затрыманне тэрмінам на 30 (трыццаць) сутак
"

Дзмітрый Паўлічэнка быў арыштаваны па загадзе Генеральнага пракурора Алега Бажэлкі, але праз суткі вызвалены з унутранай турмы КДБ па асабістым загадзе Лукашэнкі.

Узнагароды

Асабістае жыццё

Некалькі гадоў таму У. Мацкевіч перанёс рак, яму зрабілі аперацыю ў Германіі, куды ён ездзіць рэгулярна, кожныя паўгады на даследаванне.

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 13 июля 2001 г. № 385 «О назначении В. А. Мацкевича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Союзной Республике Югославия и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 4 июля 2002 г. № 358 «О назначении В. А. Мацкевича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Боснии и Герцеговине» (руск.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 3 января 2008 г. № 5 «Об освобождении В. А. Мацкевича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Союзной Республике Югославия, Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Боснии и Герцеговине по совместительству» (руск.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 23 февраля 1999 г. № 110 «О присвоении В. А. Мацкевичу воинского звания генерал-лейтенанта»(недаступная спасылка) (руск.)
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 20 декабря 1995 г. № 509 «О назначении В. А. Мацкевича Председателем Комитета государственной безопасности Республики Беларусь» (руск.)
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 27 ноября 2000 г. № 625 «Об освобождении В. А. Мацкевича от должности Председателя Комитета государственной безопасности Республики Беларусь» (руск.)
  7. Былы старшыня КДБ Уладзімір Мацкевіч працуе ў Маскве
  8. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 февраля 1997 г. № 127 «О награждении В. А. Мацкевича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»

Літаратура

  • В. Н. Надтачаев / Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.