Уладзімір Аляксандравіч Заламай | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Віктар Бурскі | ||||||
Пераемнік | Васіль Далгалёў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 студзеня 1940 (84 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
Уладзі́мір Алякса́ндравіч Залама́й (нар. 7 студзеня 1940, в. Канчаны, Гродзенскі павет, Беластоцкая вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Скончыў Ваўкавыскі заатэхнікум (1960), Мінскі радыётэхнічны інстытут (1968), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1980).
З 1968 года працаваў інжынерам на Брэсцкім заводзе электравымяральных прыбораў, начальнікам цэха, з 1973 года — сакратар парткама Брэсцкага электрамеханічнага завода, з 1980 года — першы сакратар Баранавіцкага гаркама КПБ. Узначальваў аддзел прамысловасці, з 1986 па 1989 гады быў сакратаром Брэсцкага абкама КПБ, у 1989—1992 гадах — першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, з 29 чэрвеня 1993 года — намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 26 жніўня 1994 года — міністр па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
9 снежня 1994 года быў прызначаны старшынёй Брэсцкага аблвыканкама.[1] 13 сакавіка 2000 года быў адпраўлены ў адстаўку.[2]
Пасля быў прызначаны кіраўніком аддзялення пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі ў Калінінградзе.
З 2008 года працаваў выканаўчым дырэктарам ТАА «Балтыйская гандлёвая кампанія».
Узнагароды
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974),
- медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы» (1998)[3].
- ордэн Айчыны ІІІ ступені (1999),
- званне «Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы» (1999)[4],
- ордэн Пашаны (2000).
Заўвагі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 1994 года № 256 «Аб прызначэнні У. А. Заломая старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 сакавіка 2000 года № 130 «Аб вызваленні У. А. Заломая ад пасады старшыні Брэсцкага аблвыканкама»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 мая 1998 года № 271
- ↑ Заломай Владимир Александрович
Спасылкі
- Ганна Петрачэнка. Уладзімір Заламай: «Я пяць разоў вяртаўся ў Брэст, і ў шосты прыеду …». Вячэрні Брэст. 28.09.2012 Архівавана 22 снежня 2016. (руск.)
- Ганаровыя выпускнікі Малабераставіцкай СШ Архівавана 19 сакавіка 2016. (бел.)
- НИКОМУ НЕ ДАВАЛ ПОКОЯ Архівавана 6 верасня 2017. (руск.)
- Заламай Уладзімір Аляксандравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»