Уладзімір Стальмашонак | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Уладзімір Іванавіч Стальмашонак |
Дата нараджэння | 6 лютага 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 чэрвеня 2013 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Уплыў на | Адам Глобус |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзі́мір Іва́навіч Стальмашо́нак (Сцельмашонак)[1] (6 лютага 1928, Мінск — 7 чэрвеня 2013, Мінск[2]) — беларускі мастак, педагог. Народны мастак БССР (1988), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1981).
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе (1957). У 1957—2000 выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Старшыня праўлення Саюза мастакоў Беларусі (1965—1968, 1987—1989).
Творчасць
Працаваў у галіне станковага жывапісу, манументальнага мастацтва, графікі, дэкаратыўна-афарміцельскага мастацтва. Партрэты жанр найбольш прыцягваў мастака. Аўтар партрэтаў Якуба Коласа, Рыгора Шырмы, Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Пятра Мсціслаўца, Ефрасінні Полацкай і інш. Зрабіў больш за дваццаць партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў, у тым ліку: «Творцы: Гётэ і Антоній Радзівіл», «Мацей Радзівіл», «Сафія Слуцкая (Сафія Юр’еўна Радзівіл)». У 1990-я гады пісаў карціны, прысвечаныя князям ВКЛ. Уражанні ад паездак выяўлены на карцінах «Стамбул. Порт», «Літва», «Літва. Ля кляштара», «Раніца ў Бухарэсце», «Лондан. Парламент» і інш. — гэта малюнкі, акварэлі, накіды, напісаныя за адзін сеанс. Асобныя карціны прысвечаны жонцы, сям’і і ўласным успамінам пра дзяцінства і прыемныя моманты жыцця («Успаміны», «Яўкінскія калядкі»). Работа «Вольга Мініч з вогненнай вёскі» стала галоўнай ілюстрацыяй да кнігі «Я з вогненнай вёскі». Незвычайна пабудаваная кампазіцыя карціны «Зона», прысвечанай Чарнобыльскай трагедыі: на фоне карты радыяцыйнага становішча чалавек, які, паводле слоў мастака, прайшоў вайну і перажыў жах катастрофы «мірнага атама».
Уладзімір Стальмашонак у Патсдаме для рэстарана «Мінск» зрабіў 16 вітражоў. У Мінску ім створаны вітраж для станцыі метро «Плошча Перамогі», мазаікі на станцыі «Маскоўская». 24 партрэты ганаровых грамадзян Беларусі пэндзля У. Стальмашонка знаходзяцца ў зале прыёмаў і пасяджэнняў Мінскай ратушы.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1989—1991 гадах[3].
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Памёр Уладзімір Стальмашонак.
- ↑ Стальмашонак Уладзімір Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
- Частнова Р. Уладзімір Стальмашонак. — Мн., 1983.
- Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998: энцыкл. давед. — Мн., 1998. — С. 507.
- Салавей Л. Ф. Стальмашонак (Сцельмашонак) Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 139. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ермалюк Н. Той жыцця і волі варты, хто кожны дзень ідзе за іх на бой // «Звязда». № 124—125. 21 мая 2004.
- Часнова Р. П. Стальмашо́нак Уладзімір Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 682—683. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- Стальмашонак Уладзімір Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»