Уладзімір Іванавіч Адамушка
Дата нараджэння 1 студзеня 1952(1952-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 верасня 2020(2020-09-10) (68 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, архівіст, дзяржаўны служачы
Навуковая сфера гісторыя[1], палітычныя рэпрэсіі[1] і прымусовая праца ў Трэцім Рэйху[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Давыд Барысавіч Мельцэр
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Уладзімір Іванавіч Адаму́шка (1 студзеня 1952, в. Падгайна, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць, Беларуская ССР — 10 верасня 2020[2]) — беларускі гісторык і архівіст. Кандыдат гістарычных навук (1988).

Біяграфія

Нарадзіўся 1 студзеня 1952 года ў сям’і сельскага настаўніка. Бацькі — маці Зінаіда Уладзіміраўна і бацька Іван Міхайлавіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Вучыўся ў Цырынскай сярэдняй школе. Закончыўшы школу, паспрабаваў паступіць на гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аднак не змог. Уладзімір Іванавіч вярнуўся на малую радзіму і ўладкаваўся ў паляводчую брыгаду. У Беражна ў школе працаваў настаўнікам шырокага профілю: выкладаў фізічнае выхаванне, працоўнае навучанне і шэраг іншых прадметаў, пакуль не стаў студэнтам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Уладзімір Іванавіч выконваў абавязкі старасты курса, удзельнічаў у жыцці камсамола і ў дзейнасці студатрадаў. Пасля атрымання дыплома ў 1973 годзе служыў у Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння Узброеных сіл СССР (з 1973 па 1975).

У 1975—1988 гг. працаваў рэферэнтам у Бюро міжнароднага турызму «Спадарожнік», а затым і адказным сакратаром Камітэта моладзевых арганізацый БССР. Пазнаёміўся з выбітнымі асобамі — са старшынёй Дзяржаўнага савета ГДР Эганам Крэнцам, будучым кіраўніком Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі Андрэем Арцізовым і шматлікімі беларускімі і замежнымі навукоўцамі. У 1988 годзе абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата гістарычных навук на тэму «Вклад молодежи Белорусской ССР в борьбу за мир и дружбу между народами (1976—1985 гг.)» (навуковы кіраўнік — Давыд Барысавіч Мельцэр). Пасля абароны дысертацыі працаваў старшым выкладчыкам кафедры сусветнай палітыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы.

У 1991 годзе паступіў на працу ў тагачаснае Галоўнае архіўнае ўпраўленне пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, дзе з 1995 па 2001 гг. займаў пасаду намесніка старшыні. Менавіта ў гэты прамежак часу выйшлі яго асабістыя і ў сааўтарстве з іншымі навукоўцамі кнігі «Помилуйте… Документы по репрессиям 1939—1941 гг. в Вилейской области» і «Палітычныя рэпрэсіі 20—50 гадоў на Беларусі», зборы дакументаў і матэрыялаў «Белорусские остарбайтеры» і «Нацистское золото» из Беларуси".

З 2002 года Уладзімір Адамушка працаваў у Міністэрстве юстыцыі Беларусі. У ліпені 20022006 гг. — старшыня тагачаснага Камітэта па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 2002 года — намеснік старшыні Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 2006 да снежня 2016 гг. — дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (былы пераназваны Камітэт). Свет пабачылі наступныя выданні: «Гербы и флаги», «Геральдычны вянок Віцебшчыны», «Лагерь смерти Тростенец», «Освобожденная Беларусь», «Хатынь. Трагедия и память», «Ты з Заходняй, Я з Усходняй нашай Беларусі…», «Чернобыльская катастрофа 1986—1991» і іншыя.

З’яўляўся прадстаўніком Урада Рэспублікі Беларусь у папячыцельскім савеце Фонда ФРГ «Памяць, адказнасць і будучыня».

Памёр 10 верасня 2020 года[3].

Навуковыя інтарэсы

Даследаваў праблемы палітычных рэпрэсій 1920—1950-х гадоў на Беларусі і рэабілітацыі іх ахвяр, вывазу цывільнага насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію і яго рэпатрыяцыі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Сааўтар кніг «Сыны і пасынкі Беларусі» (1996), «Памілуйце…» (1992, з Н. Івановай), «Беларускія остарбайтэры» (кн. 1—3, 1996—1998) і іншых[4].

Узнагароды і прэміі

  • Ордэн Дружбы народаў (1986);
  • ордэн Францыска Cкарыны (2007);
  • 3 ганаровыя граматы Савета Міністраў РБ;
  • нагрудны знак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За адзнаку» II ступені;
  • нагрудны знак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За адзнаку» I ступені;
  • нагрудны знак Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Ганаровы архівіст Беларусі»;
  • нагрудны знак Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
  • юбілейны медаль «У гонар 80-годдзю нацыянальнай акадэміі наук Беларусі»;
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Беларускія астарбайтары».

Зноскі

  1. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. 10 верасня 2020 г. пайшоў з жыцця АДАМУШКА Уладзімір Іванавіч
  3. Памёр вядомы архівіст і гісторык Уладзімір Адамушка
  4. Адамушка Уладзімір Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 2003. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 314.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.