Уладзімеж Пузына | ||||
---|---|---|---|---|
польск.: Włodzimierz Puzyna | ||||
Дата нараджэння | 9 ліпеня 1947 (76 гадоў) | |||
Месца нараджэння | Шчэцін, Шчэцінскае ваяводства, Польская Народная Рэспубліка | |||
Грамадзянства | Польшча | |||
Бацька | Józef Włodzimierz Maria Puzyna[d] | |||
Род дзейнасці | палітык | |||
Навуковая сфера | фізіка | |||
Месца працы | Вышэйшая школа дзяржаўнага кіравання ў Шчэціне (1995–2012) | |||
Навуковая ступень | доктар навук | |||
Альма-матар | Варшаўскі ўніверсітэт | |||
Партыя | ||||
Узнагароды |
|
Уладзімеж Пузына (польск.: Włodzimierz Puzyna; 9 ліпеня 1947, Шчэцін, Шчэцінскае ваяводства, Польская Народная Рэспубліка) — польскі палітычны дзеяч і навуковец.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і прадстаўніка шляхецкага роду Пузынаў, капітана ВМФ Юзэфа і Марыі з роду Зарэмбаў.
Навуковая дзейнасць
У 1972 г. скончыў аддзяленне фізікі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1979 г. атрымаў доктара прыродазнаўчых навук у Інстытуце малекулярнай біялогіі Ягелонскага ўніверсітэта. У 1974—1990 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам фізічнага факультэта Сельскагаспадарчай акадэміі ў Шчэціне. У 1990—1995 гг. працаваў дырэктарам вучэбнага цэнтра Фонду развіцця мясцовай дэмакратыі ў Шчэціне. У 1995—2012 гг. — рэктар Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў Шчэціне.
Палітычная дзейнасць
У 1980 г. уступіў у НСПС «Салідарнасць». У 1989—1990 гг. быў намеснікам старшыні Грамадзянскага камітэта зямлі Шчэцін. З 1991 па 2001 гг. дэпутат I, II (ад Дэмакратычнай уніі) і III кадэнцый (ад Уніі свабоды) Сейма Рэспублікі Польшча. Працаваў у Камітэце мясцовага самакіравання і Камісіі па пытаннях адукацыі, навукова-тэхнічнага прагрэсу. У Сейме III кадэнцыі старшыня Падкамісіі па пытаннях пастаянных фінансаў мясцовага самакіравання. З 2001 г. больш не балатаваўся ў Сейм.
У 1992—2001 гг. старшыня польска-шведскай групы Міжпарламенцкага саюза, а ў 1997—2001 гг. быў членам польскай дэлегацыі ў Парламенцкай канферэнцыі краін Балтыйскага мора.
У 2002 г. прымаў удзел у мясцовых выбарах на пасаду прэзідэнта горада Шчэцін, але набраў толькі 3,90%. У 2005—2006 гг. старшыня заходнепаморскай Дэмакратычнай партыі.
Узнагароды
- Кавалер (2003 г.) і афіцэр (2017 г.) ордэна Ганаровага легіёна
- Залаты Крыж Заслугі (2004 г.)
Літаратура
- Posłowie III kadencji 1997—2001. Włodzimierz Puzyna (польск.). Archiwum danuch o Posłach. Праверана 24 ліпеня 2019.
- Tierling-Śledź, Ewa. Włodzimierz Puzyna (польск.). Encyklopedia Solidarności (21 жніўня 2013). Праверана 24 ліпеня 2019.