Укля | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 140,3 м |
Даўжыня | 5,8 км |
Шырыня | 2,8 км |
Плошча | 9,83 км² |
Аб’ём | 0,00553 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 19,9 км |
Найбольшая глыбіня | 25 м |
Сярэдняя глыбіня | 5,6 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,23 ‰ |
Празрыстасць | да 3,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 69,3 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Укля |
|
|
|
Укля |
|
|
У́кля, Укла — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята, за 18 км на паўднёвы ўсход ад Браслава, каля вёскі Укля. Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёр.
Плошча паверхні возера 9,83 км². Найбольшая глыбіня 25 м, сярэдняя каля 5,6 м. Даўжыня возера 5,8 км, найбольшая шырыня 2,8 км. Даўжыня берагавой лініі 19,9 км. Аб'ём вады 55,3 млн. м³. Плошча вадазбору 69,3 км².
Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы катлавіны на поўначы і поўдні вышынёй 10—12 м, на захадзе і ўсходзе нізкія, забалочаныя. Берагавая лінія звілістая, у паўночна-ўсходняй частцы возера ўтварае глыбакаводны заліў. Берагі нізкія, пясчаныя, на захадзе і ўсходзе забалочаныя, на паўднёвым усходзе ў заліве высокія, пад валунамі. Літаральная зона вузкая, шырынёй 50-—80 м. Дно да глыбіні 3—3,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, ніжэй — сапрапелем.
Возера эўтрофнае. Зарастае да глыбіні 2—2,5 м на адлегласці 150—200 м ад берагоў. У возера ўпадаюць ручаі, у т.л. з возера Інава, і выцякае ручай у возера Абстэрна.
У возеры водзяцца акунь, лешч, шчупак, плотка, краснапёрка, лінь, мянтуз, судак і іншыя віды рыб.
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 191. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 17, 48. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
- Возера Укля Архівавана 29 лістапада 2014.