Узрэцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Глыбоцкі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Пятроўшчына
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 766
Узрэцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Узрэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пятроўшчына.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Узрэчча. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Узрэцкага сельсавета 24 населеныя пункты[1]. У 1990 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пятроўшчына.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1017 чалавек[2], з іх 94,3 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,3 % — палякі[3]; паводле перапісу 2019 года — 766 чалавек[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.