Ашпаз за працай

Узбекская кухня (узб.: O'zbek taomlari) — нацыянальная кухня Узбекістана. Мае багатую гісторыю, цесна звязаная з узбекскай культурай, мовай і традыцыямі. Значны ўплыў на разнастайнасць рэцэптаў зрабіла тое, што ўзбекам гістарычна быў уласцівы як аселы, так і качавы лад жыцця. Таксама запазычанне кулінарных традыцый, асіміляцыя культур (асабліва персідска-таджыкскай) аказалі глыбокі ўплыў на разнастайнасць і багацце страў. Паходжанне многіх з іх мае агульныя карані з традыцыйнымі азіяцкімі стравамі, такімі як плоў, лагман, манты і іншымі. Аднак ва Узбекістане ёсць свае асаблівасці прыгатавання гэтых страў, а таксама цалкам арыгінальныя стравы.

Асову кухні складаюць мясныя стравы, супы, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, салаты і напоі.

Мясныя стравы вызначаюцца смажаннем, высокакаларыйнасцю, шырокім выкарыстаннем баваўнянага алею, курдзючнага сала, масла, спецый і зеляніны.

Мужчын-прафесійных кухараў клічуць «ашпаз» (узб.: ошпаз). У шырокім сэнсе ашпаз наогул кухар, але звычайна ва ўзбекскай мове пад гэтым тэрмінам разумеюць менавіта спецыяліста па прыгатаванні плову.

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.