Уж | |
---|---|
укр. Уж | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 256 км |
Басейн | 8 080 км² |
Вадацёк | |
Выток | Ямільчынскі раён |
• Каардынаты | 50°37′01″ пн. ш. 28°06′46″ у. д. |
Вусце | Прыпяць |
• Каардынаты | 51°15′41″ пн. ш. 30°15′52″ у. д. |
Ухіл ракі | 0.47 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Кіеўскае вадасховішча |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Жытомірская вобласць, Кіеўская вобласць |
Карта басейна ракі Уж | |
|
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уж (укр.: Уж) — рака ва Украіне на Палессі ў межах Жытомірскай і Кіеўскай абласцей, правы прыток Прыпяці, упадае ў Кіеўскае вадасховішча. Даўжыня ракі Уж складае 256 км (у межах Жытомірскай вобласці — 159 км і ў межах Кіеўскай вобласці — 97 км). Плошча басейна — 8080 км². Шырыня даліны складае ад 1 да 7 км. Шырыня рэчышча — ад 5 да 40 метраў. Нахіл ракі — 0.47 м/км. Жыўленне ракі — пераважна снегавое. Замярзае ў снежні, ускрываецца ў канцы сакавіка. Мінералізацыя вады ў р. Уж у сярэднім складае: вясновае разводдзе — 126 мг/дм³; летне-восеньскі перыяд — 198 мг/дм³; зімовы перыяд — 214 мг/дм³[1].
Зноскі
- ↑ Горев Л. Н., Пелешенко В. И., Хильчевский В. К. Гидрохимия Украины. — К.: Вища школа, 1995. — 307 с. (укр.) ISBN 5-11-004522-4
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уж (прыток Прыпяці)
- Географічна енциклопедія України: в 3-х томах / Редколегія: О. М. Маринич (відп. ред.) та ін. — К.: УРЕ імені М. Бажана, 1989.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.