Горад
![]()
Ужвянціс на карце Літвы ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||
Ужвянціс (літ.: Užventis, у перакладзе Верхняя Вянта), традыцыйная беларуская назва — Ужве́нты — горад у цэнтральнай Літве, у Кяльмскім раёне Шаўляйскага павета. Колькасць насельніцтва налічвае каля 800 чалавек. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Праз горад цячэ рака Вянта.
Гісторыя
Ужвенты згадваюцца ў крыніцах пачынаючы з XIV стагоддзя. Яны стаялі на землях, якія належалі вялікаму князю літоўскаму, на правым беразе Вянты. Пад 1527 годам Ужвенты згадваюцца як прыход, з 1537 года горад. У 1655—1660 гадах і ў 1701 годзе падвяргаўся нападам шведаў. У 1667 годзе згадваецца як адміністрацыйны цэнтр. З 1703 года Ужвенты атрымалі права праводзіць кірмашы.
У 1956 годзе зноў атрымаў правы горада. У 2000 годзе быў ухвалены герб горада.
Насельніцтва
Дынаміка насельніцтва Ужвянціса | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2005 | 2010 | |||||||
жыхароў | 1 408 | 1 229 | 1 149 | 898 | 840 | 811 | |||||||
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ужвянціс
- ↑ Visuotinė lietuvių enciklopedija
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.