Удзельная фізічная велічыня - гэта адносіны любой фізічнай велічыні да любой іншай фізічнай велічыні, умоўна ўзятай за базу (знаходзіцца ў назоўніку дробу).
Часцей за ўсё базавымі велічынямі з'яўляюцца маса, аб'ём, плошча, даўжыня, хімічная колькасць рэчыва (моль).
Удзельныя велічыні адметныя тым, што з імі нельга здзяйсняць матэматычныя аперацыі складання/аднімання і памнажэння/дзялення - то бок гэтыя велічыні інтэнсіўныя
Удзельныя велічыні адрозніваюцца ад адпаведных фізічных велічынь толькі колькасна, абазначаюцца маленькай літарай. Яны адлюстроўваюць тыя ж уласцівасці разглядаемага аб'екта, але аднесены да адзінкі зручнай, у дадзеным выпадку, іншай велічыні.
Калі ў якасці базавай велічыні выкарыстоўваюць масу, прынята ўжываць разам з назваю фізічнай велічыні прыметнік "удзельны", напрыклад:
- - удзельны аб'ём [м³/кг],
Удзельныя велічыні шмат выкарыстоўваюцца ў тэрмадынаміцы:
- — удзельная ўнутраная энергія [Дж/кг],
- — удзельная энтальпія [Дж/кг],
- - удзельная энтрапія [ДЖ/(кг∙К) і г. д.