Аграгарадок
Удзела
± | ||||||||||||||||||||||
У́дзела[1] (трансліт.: Udziela, руск.: Удело) — аграгарадок у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Удзелаўскага сельсавета.
Насельніцтва
- 2010 год — 473 чалавекі
- 1999 год — 413 чалавек
Славутасці
- Касцёл Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (XVIII ст.). Парафія мае бібліятэку, катэхетычную залу. Пры касцёле ёсць цікавая батлейка, пабудаваная на ўзор непакалянаўскай, ёсць магчымасць наведаць касцёльныя сутарэнні
Цікавыя факты
У касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Удзеле праходзіць фэст дударскіх рэгіёнаў Дударскі рэй. Канцэрты адбываюцца ў межах нядзельнай службы[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ву́дзела
- ↑ http://catholicnews.by/bogasluzhe-nne-u-udzelau-skim-kastsyole-supravadzhalasya-gukami-dudy/
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Удзела
- в. Удзела на Radzima.org
- Здымкі на Globustut.by
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.