Нацыянальны парк Уджунг-Кулон* | |
---|---|
Ujung Kulon National Park** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Тып | прыродны |
Крытэрыі | VII, X |
Спасылка | 608 |
Рэгіён*** | Азія |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1991 (15 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Уджунг-Кулон (індан.: Taman Nasional Ujung Kulon) — нацыянальны парк на захадзе Явы і шэрагу астравоў Зондскага праліва. З'яўляецца аб'ектам сусветнай спадчыны. Плошча — 1 206 км².
Геаграфія
Нацыянальны парк Уджунг-Кулон месціцца на аднайменным паўвостраве. Частку яго плошчы (443 км²) займаюць навакольныя марскія прасторы і астравы ў Зондскім праліве, у тым ліку Панаітан і Кракатаў. Большасць яго тэрыторыі — пагорыстыя раўніны, пакрытыя лясамі. На ўсходзе парк абмежаваны невысокімі гарамі.
Гісторыя
Паўвостраў Уджунг-Кулон быў пакінуты насельніцтвам у 1883 г. пасля вывяржэння вулкана Кракатаў. Астравы на месцы вулкана былі абвешчаны запаведнымі. Запаведнік Уджунг-Кулон быў створаны ў 1958 г. для захавання раўнінных трапічных лясоў Явы. У 1991 г. уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 1992 г. пераўтвораны ў нацыянальны парк.
Прырода
На тэрыторыі нацыянальнага парка Уджунг-Кулон зафіксавана 57 рэдкіх відаў раслін, 35 відаў сысуноў, 240 відаў птушак, 72 віды паўзнуноў і земнаводных. Найбольшую цікавасць уяўляюць такія жывёлы, як леапарды, алені, гібоны, макакі, бантэнг, апошнія яванскія насарогі. У мінулым тэрыторыю парка таксама насялялі яванскія тыгры і марскія кракадзілы.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 21 чэрвеня 2019.
- Уджунг-Кулон на сайце ЮНЕСКА
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 608 рус. • англ. • фр. |