Угандыйскі шылінг The Shilling | |
---|---|
Код ISO 4217 | UGX |
Краіна | Уганда |
Складаецца з | 100 цэнтаў |
Абрэвіятура | USh |
Цэнтральны банк | Bank of Uganda[d] |
Абменны курс (на 28 чэрвеня 2010) | |
1 USD | = 2275 UGX |
1 EUR | = 3069 UGX |
1 RUB | = 70.83 UGX |
Угандыйскі шылінг — грашовая адзінка дзяржавы Уганда.
Адзін угандыйскі шылінг роўны 100 цэнтам. Міжнароднае абазначэнне - UGX.
У грашовым звароце знаходзяцца банкноты наміналам у 1000, 5000, 10000, 20000 і 50000 шылінгаў, манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 50, 100, 200 і 500 шылінгаў.
Угандыйскі шылінг уведзены 15 жніўня 1966 г. замест усходнеафрыканскага шылінга, які выпускаўся Упраўленнем грашовага звароту Усходняй Афрыкі для Кеніі, Уганды, Танганьікі і Занзібара. З выпускам нацыянальнай валюты пачаўся абмен на яе ўсходнеафрыканскіх шылінгаў 1:1 і паступовае выманне іх з звароту.
З 21 па 29 кастрычніка 1979 праведзены абмен старых банкнотаў на новыя 1:1.
З 18 мая 1987 уведзены новы угандыйскі шылінг, роўны 100 цэнтам, абмен старых банкнотаў на новыя праводзіўся 100:1.
Спасылкі
- http://time-clock.biz/ru/currency/shiling-uganda Архівавана 7 кастрычніка 2011.
- http://www.bou.or.ug