Т38 «Стылет» — беларуска-ўкраінскі аўтаматызаваны вайсковы зенітна-ракетны комплекс.
Комплекс з’яўляецца ўсенадворным і прызначаны для абароны падраздзяленняў сухапутных войскаў, прамысловых і ваенных аб’ектаў ад удараў ўсіх тыпаў сучасных і перспектыўных сродкаў паветранага нападу, якія ляцяць на гранічна малых, малых і сярэдніх вышынях.
Складаецца з баявой машыны Т381, распрацаванай у Беларусі, і двухступеньчатых зенітных кіраваных ракет Т382, распрацаваных у Кіеўскім КБ «Луч». Комплекс «Стылет» узброены 8 ракетамі Т382.
Створаны для замены ЗРК «Аса-АКМ».
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.