Таццяна Герасімаўна Мдывані
Дата нараджэння 20 верасня 1947(1947-09-20) (76 гадоў) ці 1947[1]
Месца нараджэння
Муж Андрэй Юр’евіч Мдывані
Род дзейнасці музыказнавец, педагог
Навуковая сфера музыка[2] і музыказнаўства[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства (2005)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Таццяна Герасімаўна Мдыва́ні (Вараб’ёва; 20 верасня 1947, г. Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі музыказнавец, педагог. Доктар мастацтвазнаўства (2005), дацэнт (1988).

Біяграфія

Нарадзілася 20 верасня 1947 года ў г. Полацку ў сям’і беларуса Герасіма Аляксандравіча Вараб’ёва і рускай[3].

Скончыла Беларускую кансерваторыю (1972, клас Г. Куляшовай)[4]. 3 1967 года выкладала музычна-тэарэтычныя дысцыпліны ў Маладзечанскім музычным вучылішчы, з 1972 — у Беларускай кансерваторыі. У 1979 годзе скончыла аспірантуру (навуковы кіраўнік Ю. Халопаў). У 1983 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Праблемы познерамантычнай гармоніі ў творчасці аўстра-нямецкіх кампазітараў канца 19 — пач. 20 стст. (А. Брукнер, Х. Вольф, Г. Малер, М. Рэгер)»[3].

3 1989 года старэйшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі, з 2006 г. — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва. У 2005 г. абараніла доктарскую дысертацыю «Заходні рацыяналізм у музычным мысленні ХХ стагоддзя (асаблівасці эвалюцыйнага працэсу)»[3].

Член Беларускага саюза кампазітараў і Беларускага саюза музычных дзеячаў[3].

Навуковая дзейнасць

Даследуе праблемы сучаснай беларускай і заходне-еўрапейскай музыкі. Выступае як музычны крытык[4].

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за даследаванне «Музычны тэатр Беларусi» ў 3-х тамах, апублікаванае ў 1993—1997 гадах. Узнагароджана Нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» Міністэрства культуры РБ (№ 543)[3].

Сям’я

Прыкладна з 1972 года ў шлюбе з кампазітарам Андрэем Мдывані[5].

Творы

  • К. Пендерецкий. «Заутреня»: Вопр. композиции // Laudamus. М., 1992;
  • Музычны тэатр Беларусі. [Кн. 2—3]. Мн., 1993—1996 (у сааўт);
  • Э. Денисов. «Пять историй господина Кейнера по Бертольду Брехту»: Вопр. композиции // Теоретические проблемы современной музыки. Мн., 1992;
  • Кампазітары Беларусі. Мн., 1997 (раэам з Р. І. Сергіенка);
  • Музычны слоўнік беларуска-рускі = Музыкальный словарь русско-белорусский. Мн., 1999 (у сааўтарстве).

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. 1 2 3 4 5 Мдивани Татьяна Герасимовна. Отдел Музыкального искусства и этномузыкологии.
  4. 1 2 Мдывані Таццяна Герасімаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  5. Рыцарь страстей. 18.12.2009(недаступная спасылка)

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.