Т-64БВ | |
---|---|
![]() Т-64БВ у парку «Патрыёт» | |
Т-64БВ | |
Класіфікацыя | асноўны баявы танк |
Баявая маса, т | 42,4 |
Кампанавальная схема | класічная |
Экіпаж, чал. | 3 |
Гісторыя | |
Распрацоўнік | ХЗТМ |
Вытворца |
![]() |
Гады вытворчасці | 1985 — ? |
Асноўныя аператары |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 6540 |
Шырыня, мм | 3415 |
Вышыня, мм | 2170 |
Дарожны прасвет, мм | 500 |
Браніраванне | |
Тып брані | камбінаваная шматпластовая |
Лоб корпуса, мм/град. | 80+105 (СТБ) +20/68° |
Борт корпуса, мм/град. | 80 |
Лоб вежы, мм/град. | 90+150 (алюмініевы сплаў) +90 |
Дынамічная абарона | Кантакт-1 |
Узбраенне | |
Калібр і марка гарматы | 125-мм ГСП Д-81ТМ (2А46М-1) |
Тып гарматы | гладкаствольная гармата |
Даўжыня ствала, калібраў | 51 (6350 мм) |
Боекамплект гарматы | 36 |
Рухомасць | |
Тып рухавіка | 5ТДФ |
Тып падвескі | незалежная тарсіённая падвеска |
![]() |
Т-64БВ (Індэкс ГАБТУ — Аб'ект 447АВ) — савецкі асноўны баявы танк сямейства Т-64.
Апісанне
Уяўляе сабою варыянт танка Т-64Б з навясной дынамічнай абаронай «Кантакт-1». Танк абсталяваны аўтаматычнай СКА 1А33-1, улучальны ў сябе лазерны далямер, балістычны вылічальнік з датчыкам уваходнай інфармацыі, стабілізатар узбраення 2Э42 і комплекс кіраванага ўзбраення (ПТУР) 9К112-1 «Кобра».[1] Асноўнай зброяй танка Т-64БВ з'яўляецца 125-мм гладкаствольная гарматна-пускавая ўсталёўка 2А46М-1, стабілізаванае ў дзвюх плоскасцях, спалучанае з механізмам зараджання і здольная страляць кіраванымі ракетамі комплексу 9К112-1 «Кобра».[2] Замест састарэлых лямпавых радыёстанцый Р-123М і ТПУ Р-124, якія ўсталёўваліся на папярэднія мадыфікацыі Т-64, танкі Т-64БВ і Т-64БВ1 абсталёўваліся паўправадніковымі радыёстанцыямі Р-173 «Абзац-Р», прымачамі Р-173П «Абзац-П» і ТПУ Р-174.[3]
Удзел ва ўзброеных канфліктах
У 1992 годзе Т-64БВ браў удзел у Узброеным канфлікце ў Прыднястроўе.[4] Таксама ўдзельнічаў ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Ўкраіны.
Аператары
Расія: зняты з узбраення;[5]
Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка: 20 Т-64БВ зведзены ў асобны танкавы батальён двухротнага складу;[4]
Узбекістан: 100 Т-64 усіх мадыфікацый на 2013 год;[6][7]
Украіна: 1750 усіх мадыфікацый Т-64 на 2013 год.[7]
Гл. таксама
- «Булат» — украінскі танк, створаны на аснове Т-64БВ.
Крыніцы
- ↑ http://uos.ua/produktsiya/bronetehnika/150-t-64
- ↑ http://topwar.ru/52799-o-luganskih-tankah-t-64bv.html
- ↑ http://liveguns.ru/tanki/t_64 Архівавана 6 кастрычніка 2014.
- 1 2 http://vestnik-rm.ru/news-4-4255.htm
- ↑ Развіццё бранетанкавай тэхнікі Ўзброеных сіл РФ у сучасных умовах
- ↑ [The International Institute For Strategic Studies IISS The Military Balance 2010. — Nuffield Press, 2010. — С. 373. — ISBN 978-1-85743-557-3.]
- 1 2 The Military Balance 2013