Дзяржавы з афіцыйнымі рэлігіямі      Будызм      Іслам      Шыіцкі іслам      Суніцкі іслам      Праваслаўе      Пратэстанцтва і Англіканства      Каталіцтва

Тэі́зм (грэч. Τέος — Бог) — у шырокім значэнні — вера ў Бога ці багоў;[1] у вузкім разуменні — рэлігійна-філасофскі светапогляд, які сцвярджае, што свет быў створаны Богам, і што тварэц працягвае сваю дзейнасць у свеце, які стварыў.[2] Упершыню тэрмін «тэізм» ужыў Ральф Кедварт (1617–1688) у сваёй працы «Ісцінная інтэлектуальная сістэма ўніверсуму». Да тэізму традыцыйна адносяць такія веравучэнні, як хрысціянства, іўдаізм і іслам.[3]

Тэізм і рэлігіі

Традыцыйнае хрысціянства пераважна манатэістычнае. Яно вучыць, што «Бог з намі» (як перакладаецца яўрэйскае імя Імануіл). Бог у асобе Ісуса Хрыста прыйшоў у свет і пасля свайго ўшэсця ў асобе Святога Духу пачаў жыць сярод людзей.

Не ўсе рэлігіі з'яўляюцца тэістычнымі. Рэлігіі, як даасізм, пастулаты якіх не зыходзяць з існавання бога ці багоў, не з'яўляюцца тэістычнымі. Прыкладамі таксама могуць стаць будызм і таксама некаторыя формы індуізму.

Большасць тэістаў вераць, што Бог з'яўляецца ўсёведным і ўсюдыісным, хаця гэтая вера параджае пытанні пра Бога, як адказнасць за зло і пакуты і інш. Некаторыя тэісты мяркуюць, што Бог усведамляе, што яго ўсемагутнасць абмежаваная.

Віды тэізму

Існуюць розныя напрамкі тэізму:

  • Монатэізм: адзінабожжа, вера ў аднаго Бога,
  • Політэізм: шматбожжа, вера ў шмат багоў, якія, у асноўным, усведамляюцца ў якасці ўнутрана-светавых сіл,
  • Генатэізм і маналатрыя: шматбожжа, вера ў шмат багоў, але пакланенне толькі аднаму з іх.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Ср. Schaden, «Über den Gegenzatz des theistischen und pantheistischen Standpunkts» (Эрланген, 1848);
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.