Тэшык-Таш
узб.: Teshik-Tosh

Чэрап хлопчыка з пячоры Тэшык-Таш
Каардынаты: 37°57′57″ пн. ш. 67°09′23″ у. д.
Размяшчэнне Узбекістан
Тэшык-Таш (Узбекістан)
Тэшык-Таш
Тэшык-Таш

Тэшык-Таш(узб.: Teshik-Tosh — дзіравы камень) — пячора-грот у гарах Байсунтау (Сурхандар’інскі вілает, Узбекістан). У пячоры ў 1938—1939 гадах археолаг Аляксей Паўлавіч Акладнікаў адкрыў пахаванне з мусцьерскай культуры неандэртальскай дзяўчынкі[1]..

У 1938—1939 гадах археолаг А. П. Акладнікаў выявіў стаянку мусцьерскай культуры і пахаванне з рэшткамі шкілета (чэрап і некаторыя косткі) дзіцяці-неандэртальца 8-9 гадоў. Пахаванне было акружана рагамі горных казлоў, укапанымі ў зямлю, што, магчыма, сведчыць пра існаванне рэлігійна-рытуальных культаў у неандэртальцаў. Чэрап з Тэшык-Таша даволі вялікі (1490 см³), характэрны для неандэртальцаў надвочны валік не надта развіты, значна выступае нос, а падбародак, як звычайна ў неандэртальцаў, адсутнічае. Згодна з больш познімі даследаваннямі, шкілет належыць дзяўчынцы.

У 2007 годзе Свантэ Пааба з групай даследчыкаў з Інстытута эвалюцыйнай антрапалогіі імя Макса Планка ў Лейпцыгу вывучылі мітахандрыяльную ДНК з левай сцегнавой косткі неандэртальца з Тэшык-Таш, а таксама костак з пячоры Акладнікава. Было праведзена параўнанне з раней расшыфраванымі геномамі 13 еўрапейскіх неандэртальцаў, якое паказала падабенства мітахандрыяльнай ДНК сібірскіх і еўрапейскіх неандэртальцаў. Радыёвуглеродны аналіз костак з Тешик-Таш правесці не ўдалося з-за занадта малой колькасці калагена, неабходнага для такога аналізу[2][3].

Прылады

У культурных пластах пячоры (да 1,5 м) знойдзеныя косткі дзікага каня, горнага казла, аленя, мядзведзя і іншых жывёл, на якіх палявалі насельнікі стаянкі. Каштоўнымі знаходкамі сталі шматлікія каменныя вырабы (напрыклад, дыскападобныя нуклеусы, скрабкі).

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.