Тэ́рмін (лац.: terminus — канец, мяжа) — слова і словаспалучэнне, якія з'яўляюцца дакладным азначэннем прадмета, з'явы, якасці, працэсу і інш. у якой-небудзь спецыяльнай галіне навукі, тэхнікі, мастацтва і пад.

Ад звычайных словаў адрозніваецца дакладнасцю семасіялагічных межаў, спецыялізаванасцю значэння, адназначнасцю. У тэрміны могуць ператварацца звычайныя словы, калі набываюць спецыяльнае значэнне. Наадварот, тэрміны ператвараюцца ў шырокаўжываныя словы літаратурнай мовы, калі развіваюць шматзначнасць.

Тэрмін як лексічная адзінка ўласцівы кніжнай мове, якая выходзіць за межы літаратурнай мовы сваёй вузкаспецыяльнай часткай.

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.