Тэ́рмы Трая́на — комплекс грамадскіх купалень у Старажытным Рыме. Будаўніцтва тэрмаў пачалося ў 104 годзе н.э. і скончылася ў ліпені 109 года. Прыняты імператарам Траянам, комплекс размяшчаўся каля паўднёвага схілу Апійскага ўзгорка. Праект комплексу, магчыма, належаў Апаладору з Дамаска.
Тэрмы Траяна размяшчаліся на месцы Залатога дому Нерона. Яны з'яўляюцца яркім прыкладам архітэктуры ранняга імператарскага Рыма. Тэрмы, якія займалі плошчу ў 100 000 м², складаліся з басейнаў, у тым ліку тэпідарыяў, кальдарыяў, фрыгідарыяў, а таксама гімназіяў і ападзітарыяў (распранальні). Пад тэрмамі размяшчалася сістэма падземных праходаў, якія выкарыстоўваюцца рабамі і працаўнікамі для абслугоўвання аб'екта. Пасля археалагічных раскопак 1997 год на тэрыторыі тэрмаў былі знойдзены руіны будынкаў, падобных на бібліятэку. Тэрмы Каракалы будаваліся па мадэлі тэрмаў Траяна.
Літаратура
- Anderson, James C. Jr. (1985). "The Date of the Thermae Traiani and the Topography of the Oppius Mons". American Journal of Archaeology. Archaeological Institute of America: 499–509.
- Platner, S.B. (1911). The Topography and Monuments of Ancient Rome (2nd ed.). p. 454.
- Gates, Charles (2003). Ancient Cities: The Archaeology of Urban Life in the Ancient Near East and Egypt, Greece, and Rome. Routledge. p. 378.
Гл. таксама
- Архітэктура Старажытнага Рыма
- Тэрмы Дыяклетыяна
- Тэрмы Каракалы