Рэшткі Тэрм Агрыпы

Тэрмы Агрыпы (лац.: Thermae Agrippae) — першыя вялікія тэрмы, пабудаваныя ў Рыме. Тэрмы былі названы ў гонар зяця і спадчынніка Актавіяна АўгустаМарка Віпсанія Агрыпы, які пабудаваў іх.

Першапачаткова тэрмы, пабудаваныя ў адзін час з першым Пантэонам, мала чым адрозніваліся ад саўнаў, таму што ў іх выкарыстоўвалася сухая пара і халоднае апусканне. Пасля завяршэння іншага праекта Агрыпы, акведука Аква Вірга, у 19 годзе да н.э., у лазнях з'явілася рэгулярнае водазабеспячэнне і яны сталі рэгулярнымі тэрмамі з арнаментальнымі роспісамі (лац.: Stagnum Agrippae). Агрыпа ўпрыгожыў лазні творамі мастацтва, якія, верагодна, стаялі ў залах зашклёнымі, знадворку стаяў апаксіямен Лісіпа. Ён пакінуў тэрмы грамадзянам Рыма ў год сваёй смерці — 12 да н.э..

Тэрмы Агрыпы былі пашкоджаны пажарам у 80 годзе (Дыян Касій, lxvi.24), але былі адноўлены і пашыраны; яны карысталіся папулярнасцю ў часы Марцыяла і пашыраліся Адрыянам і наступнымі імператарамі.

У VII стагоддзі лазні былі разабраны на будаўнічыя матэрыялы (споліі), але большая іх частка працягвала стаяць і ў XVI стагоддзі, калі руіны былі захаваны Андрэа Паладзіа і Бальдасарэ Перуцы.

Спасылкі

  • Thermae_Agrippae (англ.). — в Samuel Ball Platner, Thomas Ashby. A topographical dictionary of ancient Rome.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.