Тэрмы — антычныя лазні ў класічнай Грэцыі[1] — пры вялікіх дамах і гімнасіях; у перыяд элінізму імі карысталася ўсё насельніцтва горада. У Старажытным Рыме тэрмы ўзніклі па грэчаскім узоры і сталі цэнтрамі грамадскага жыцця.
Старажытнарымскія тэрмы
Першыя тэрмы пабудаваў у Рыме Агрыпа (25—19 гады да н.э.), які адпісаў іх у бясплатнае карыстанне рымскаму насельніцтву. Побач з імі на Марсавым полі пабудаваў свае тэрмы Нерон (пазней яны былі адрамантаваны Аляксандрам Северам, чаму часам і завуцца Аляксандравымі). Недалёка ад Неронава Залатога дому знаходзяцца тэрмы Ціта; на паўночны ўсход ад іх, амаль побач, былі тэрмы Траяна (104—109), дзе ў валадаранне гэтага імператара мыліся жанчыны. Пазней узведзены былі тэрмы Каракалы, якія афіцыйна зваліся Антанінавымі; яны знаходзіліся каля Апіевай дарогі, за Капенскай брамай, паміж Авенцінам і Цэліем. Паміж Квірыналам і Віміналам знаходзіліся тэрмы Дыяклетыяна (298—306), якія займалі 13 га. Фрыгідарый іх Мікеланджэла ператварыў у царкву Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры, якая існуе і да гэтага часу. Тут жа размяшчаецца Нацыянальны музей Рыма. Тэрмы будаваліся і на тэрыторыі рымскіх правінцый, напрыклад імператарскія тэрмы ў Трыры.
Унутры імператарскія тэрмы былі выкананы з мармуру, упрыгожаны мазаікай, скульптурамі і мармуровымі калонамі, вокны і дзверы былі з бронзы. У тэрмах знаходзіліся наступныя памяшканні: адзежу пакідалі ў распранальні (apodyterium), затым наведвальнік мог заняцца спортам або змазаць цела алеямі. Лазневая «праграма» пачыналася з купання ў халоднай вадзе ў frigidarium, затым у ледзь цёплай вадзе ў tepidarium, і потым у caldarium, з цёплай вадой.
Сістэма ацяплення ў тэрмах
Рымскія архітэктары распрацавалі эфектыўную сістэму цэнтральнага ацяплення з падагрэвам падлога і сцен — гіпакаўст (hypocaustum). У тэрмах з дапамогай печы (praefurnium) награваліся вада і паветра, якія затым цыркулявалі пад падлогай і ў поласцях сцен. Пры гэтым выкарыстоўваліся падвойныя пакрыцці, каб падлга не была вельмі гарачай. Верхняе пакрыццё складалася з вялікай цэглы, пласта бітай гліны і асноўнага пакрыцця. Усё гэта трымалася на невялікіх цагляных апорах (pilae), якія адразу размяшчалі ў шахматным парадку. У сцены была ўбудавана прамавугольная цэгла, унутры полая (tubuli), якая мацаваліся металічнымі скобамі. Унутры сцяны тэрм былі ўпрыгожаны мармурам ці атынкаваны.
тэрміны:
- Палестра — месца для фізічных практыкаванняў
- Ападзітэрый — пакой для распранання ў рымскіх лазнях, прылазнік
- Тэпідарый — цёплае памяшканне
- Кальдарый — самае гарачае памяшканне
- Гіпакаўст — ацяпляльная сістэма, знаходзілася пад кальдарыем
- Лаканік (судаторыум, гіпакаўст) — памяшканне, дзе выграваліся сухім паветрам, з вялікім, але дробным басейнам для абмывання
- Лабрум — басейн у лаканіку
- Прапнігій — парыльня
- Фрыгідарый — халаднаваты пакой з басейнамі
- Айлептэрый — спецыяльнае памяшканне, дзе рабіліся масаж і націранне цела алеямі.
Спіс старажытнарымскіх тэрм
Старажытнарымскія тэрмы будаваліся па ўсёй тэрыторыі Рымскай імперыі, але да нашых дзён захаваліся, як правіла, толькі ў выглядзе руін. Лепш за ўсё захаваліся тэрмы Каракалы, якія ўжо ў V стагоддзе н.э. лічыліся адным з цудаў Рыма.
Назва тэрмы | Месцазнаходжанне | Час будаўніцтва | Краіна (сучасны статус) | Апісанне | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Тэрмы Агрыпы лац.: Thermae Agrippae |
Рым 41°53′48,86″ пн. ш. 12°28′37,19″ у. д. |
I стагоддзе да н.э. | Італія | Першыя вялікія тэрмы, пабудаваныя ў Рыме. Названы ў гонар зяця і спадчынніка Актавіяна Аўгуста — Марка Віпсанія Агрыпы, які пабудаваў іх. Агрыпа завяшчаў тэрмы ў бясплатнае карыстанне рымскаму насельніцтву ў год сваёй смерці — 12 да н.э. | |
Тэрмы Ціта лац.: Thermae Titus |
Рым 41°53′33,20″ пн. ш. 12°29′38,59″ у. д. |
I стагоддзе (81) | Італія | Пабудаваны імператарам Цітам. | |
Тэрмы Траяна лац.: Thermae Traianus |
Рым 41°53′30,72″ пн. ш. 12°29′46,61″ у. д. |
II стагоддзе (104—109 гады) | Італія | Пабудаваны імператарам Траянам. | |
Тэрмы Каракалы лац.: Thermae Antoninianae |
Рым 41°52′46″ пн. ш. 12°29′35″ у. д. |
III стагоддзе (212—217 гады) | Італія | Тэрмы імператара Каракалы ў Рыме, афіцыйна названыя Антанінавымі. Знаходзіліся каля Апіевай дарогі, за Капенскай брамай, паміж Авенцінам і Цэліем. У V стагоддзі н.э. Тэрмы Каракалы лічыліся адным з цудаў Рыма. | |
Тэрмы Дыяклетыяна лац.: Thermae Diocletiani |
Рым |
IV стагоддзе (298—306 гады) | Італія | У 305 годзе асвячоны ў гонар Дыяклетыяна. Лазні плошчай больш за 13 га. пабудаваны па плане падобнаму да тэрмаў Каракалы і Траяна. Збудаванні ўмяшчалі да 3 тысяч чалавек, сады былі ўпрыгожаны фантанамі і павільёнамі, на тэрыторыі таксама знаходзіліся бібліятэка, залы для сходаў і спартыўных практыкаванняў. | |
Тэрмы Канстанціна | Рым |
Італія | |||
Тэрмы Антонія лац.: Thermae Antonius |
Карфаген |
II стагоддзе (162) | Туніс | ||
Тэрмы цыклопаў |
Дуга |
III стагоддзе | Туніс | ||
Термы Aïn Doura |
Дуга |
II—III стагоддзе | Туніс | ||
Тэрмы Ліцынія |
Дуга |
III стагоддзе | Туніс | У гонар другога консула Рыма Ліцынія (лац.: Publius Licinius Egnatius Gallienus). |
Зноскі
Літаратура
- Сергеенко М. Е. «Жизнь Древнего Рима». М.-Л., 1960
- Hoffmann Th.R. «Die Kunst der römischen Antike».Stuttgart, 2005.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэрмы