Маўзалей першага імператара дынастыі Цын* | |
---|---|
** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Кітай |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, iii, iv, vi |
Спасылка | 441 |
Рэгіён*** | Азія |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1987 (11-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Тэракотавая армія (кіт. трад. 兵馬俑, спр. 兵马俑, піньінь bīngmǎ yǒng, пал. бінма юн) — пахаванне не менш як 8099 поўнапамерных тэракотавых статуй кітайскіх ваяроў і іх коней. Выяўлена ў 1974 годзе побач з магілай кітайскага імператара Цынь Шыхуандзі непадалёк ад горада Сіянь.
Стварэнне
Тэракотавыя статуі былі пахаваныя разам з першым імператарам дынастыі Цынь — Цынь Шыхуандзі (які аб’яднаў Кітай і злучыў усе часткі Вялікай сцяны) у 210-209 гг. да н.э.
Гэтыя статуі павінны былі, верагодна, даць яму магчымасць задавальняць свае ўладныя амбіцыі ў тым свеце гэтак жа, як ён рабіў гэта пры жыцці. І хоць замест жывых ваяроў, насуперак звыклай традыцыі, разам з імператарам былі пахаваныя іх гліняныя копіі (што некаторымі спецыялістамі расцэньваецца як вельмі прагрэсіўны крок), акрамя статуй ваяроў, разам з Цынем было закапана, па розных ацэнках, да 70 тысяч працоўных разам са сваімі сем’ямі. Гэтыя людзі, у адрозненне ад салдат, былі цалкам рэальнымі.
Адкрыццё
Статуі былі выяўленыя ў сакавіку 1974 года мясцовымі сялянамі падчас свідравання артэзіянскай свідравіны на ўсход ад гары Лішань. Першы этап раскопак прайшоў з 1978 па 1984 год. Другі — з 1985 па 1986. 13 чэрвеня 2009 года пачаўся трэці этап раскопак. Армія гліняных ваяроў спачывае ў баявым шыхце ў паралельных скляпеннях у 1,5 кіламетрах на ўсход ад грабніцы самога імператара.
Галерэя
- Тэракотавая армія. Вонкавы выгляд.
- Строй салдатаў. У адной са скульптур злева няма галавы, таму што яна была зроблена з кавалачкаў, якія потым рассыпаліся.
- Звярніце ўвагу, наколькі твары гэтых двух салдат адрозніваюцца адзін ад аднаго. Кожная статуя з'яўляецца ўнікальнай.
- Статуя афіцэра.
- Строй тэракотавых пехацінцаў.
- Тэракотавыя воіны калісьці былі пафарбаваны. Сёння толькі некалькі статуй утрымліваюць невялікую колькасць фарбы. Звярніце таксама ўвагу на дэталі падэшвы ў воіна.
- Статуі ўключаюць мноства вайсковых частак імператарскай арміі таго часу. Тут мы бачым калясніцу, запрэжаную чацвёркай коней.
- Тэракотавы салдат з канём.
Гл. таксама
- Кітайскія піраміды
- Сінеча Чжуй
- Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Кітаі
- Нефрытавы прынц
Літаратура
- Debaine-Francfort, Corrine. «The Search for Ancient China». (Harry N. Abrams Inc. Pub. 1999): 91-99.
- Dillon, Michael (ed). «China: A Cultural and Historical Dictionary». (Curzon Press, 1998): 196.
- Ledderose, Lothar. «A Magic Army for the Emperor» // «Ten Thousand Things: Module and Mass Production in Chinese Art», ed. Lothar Ledderose, (Princeton UP, 2000): 51-73.
- Perkins, Dorothy. «Encyclopedia of China: The Essential Reference to China, Its History and Culture». (Roundtable Press, 1999): 517—518.
- Ульянов, М. Ю. Цинь Шихуан и его армия // Восточная коллекция, 2007, с. 20-38.
Спасылкі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 441 рус. • англ. • фр. |
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэракотавая армія
- Charles Billich created the Terracotta warriors traditional symbol as the official turtle image of the 2008 Beijing Bid. Billich’s images are represented on a collection of 16 postage stamps. Архівавана 29 верасня 2007.
- Museum of Terracotta Army Travel Guide and Photo Gallery
- People’s Daily article on the Terracotta Army
- Wide angle shot of the Terracotta Army (requires Quicktime) Архівавана 10 кастрычніка 2008.
- Выратаванне Тэракотавай арміі. computerra.ru Архівавана 29 чэрвеня 2009.