Тэо́рыя хімі́чнай будо́вы — асноўная тэорыя арганічнай хіміі аб сувязі паміж хімічнай будовай і хімічнымі ўласцівасцямі рэчыва.
Асноўныя палажэнні тэорыі хімічнай будовы:
- шляхам вывучэння хімічных уласцівасцей рэчыва можна вызначыць яго хімічную будову, а веданне хімічнай будовы дазваляе прадбачыць уласцівасці рэчыва;
- у малекулах існуе ўзаемны уплыў атамаў і атамных груп, як злучаных хімічнай сувяззю, так і не злучаных непасрэдна, і ад гэтага ўзаемнага ўплыву ў значнай ступені залежыць рэакцыйная здольнасць рэчыва.
Тэорыя хімічнай будовы сфармулявана А. М. Бутлеравым у 1861 годзе.
Адрозненне ў хімічнай будове пры аднолькавым хімічным саставе абумоўлівае з’яву ізамерыі. Будову малекулы адлюстроўвае структурная формула.
Гл. таксама
Літаратура
- Хімічнай будовы тэорыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 20.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.