Тэндар — спецыяльны вагон, які прычапляюць да паравоза, прызначаны для перавозкі запасу паліва для лакаматыва (дроў, вугалю ці нафты) і вады. Для магутных паравозаў, якія спажываюць вялікую колькасць вугалю, у тэндары размяшчаюць таксама механічны вуглепадавальнік (стокер).

Існуюць адмысловыя танк-паравозы, якім асобны тэндар не патрэбны.

Фатаграфіі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.