Горад
Тэльч
чэшск.: Telč
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
49°11′04″ пн. ш. 15°28′11″ у. д.
Кіраўнік
Роман Фабеш
Заснаваны
Першая згадка
Плошча
24,86 км²
Вышыня цэнтра
514 м
Насельніцтва
5602 чалавек (2012)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
588 56
Аўтамабільны код
J (старыя JI)
Афіцыйны сайт
Тэльч на карце Чэхіі
Тэльч (Чэхія)
Тэльч

Тэльч (чэшск.: Telč) — горад-музей у Чэхіі, першы ў краіне помнік Сусветнай спадчыны.

Гісторыя

Галоўная плошча

Заснаваны меркавана ў 1099 г., калі мясцовы сеньёр маркграф Ота пабудаваў тут раманскую капліцу, прысвяціўшы яе Дзеве Марыі. Упершыню згадваецца ў 1333 г., калі маркграф Карал (пазней чэшскі кароль і нямецкі імператар Карл IV) набыў Тэльцкі замак. У 1339 г. замак у караля набывае Ольдржых III з Градца з роду Віткавічаў з Градца. Вакол замка ўжо вырас горад, а каля замкавых сцен раскінулася вялікая гандлёвая плошча, акружаная купецкімі дамамі. Унікальная форма Тэльча была абумоўлена тым, што з аднаго боку разрастанне кварталаў абмяжоўвалі роў і крапасная сцяна, з іншага — сажалкі. У XVI стагоддзі замкам і горадам валодаюць сеньёры з Градца.

У гонар Захарыяша з Градца названа галоўная (рыначная) плошча горада. Пры ім замак перабудоўваецца ў стылі рэнесанс майстрамі Антоніа Влачам і Бальдасарам Магджы дэ Роніа. Фасады дамоў на галоўнай плошчы таксама былі перабудаваны ў стылі рэнесанс і барока.

У 1604 годзе род сіньёраў Градца па мужчынскай лініі згасае, і горад становіцца ўласнасцю сям’і Славата. Наступны этап развіцця горада цалкам належыць езуіцкаму ордэну — у горадзе былі пабудаваны езуіцкі калегіум і некалькі школ, астранамічная абсерваторыя, музычнае вучылішча. Езуітам належыць і адзін з найпрыгажэйшых гарадскіх касцёлаў. У XVII стагоддзі Тэльч пераходзіць ў валоданне роду Ліхтэнштэйн і застаецца ціхім правінцыйным гарадком дагэтуль.

У 1971 годзе горад быў абвешчаны архітэктурным запаведнікам, а з 1992 года ўключаны ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА. З 1995 года дзяржаўны замак Тэльч з’яўляецца таксама нацыянальным помнікам культуры.

Славутасці

  • Тэльцкі замак
  • Намнесці Захарыяша (Плошча Захарыяша). Першапачаткова Стары горад Тэльча быў пабудаваны з дрэва і ў 1386 годзе згарэў за адну ноч. Дамы былі абудаваны ў камені, а пасля перабудовы замка іх фасады былі таксама перабудаваны ў стылі рэнесансу і барока. Усе дамы на плошчы аб’яднаны агульнымі аркаднымі галерэямі і захавалі сваё аблічча з Сярэднявечча. Дамы № 15 і 61 упрыгожаны асабліва каштоўнымі фрэскамі ў тэхніцы сграфіта.
  • Фрагменты крапасной сцяны XIIIXIV стагоддзяў. Верхняя (у вежы Святога Духа, 1629 год) і Ніжняя (у замка, 1579 год) брама горада.
  • Касцёл Святога Духа (XIII стагоддзе), пазней перабудавана ў раманскім стылі, 49 метраў вышынёй. Ад званоў XVII стагоддзі засталіся толькі 2.
  • Марыянская калона. Створана скульптарам Ліпартам (D. Lipart) з дапамогай мясцовага муляра Нойвірта (F. Neuwirt) у 1718 г. на сродкі жонкі бургамістра Ходавай (Z. Hodova).
  • Фантаны на плошчы.
  • Ратуша (цяпер унутры размешчана турбюро).
  • Касцёл Святога Якава (13601370 гады), у XV стагоддзі пабудавана нанова. У цэрквы ў вялікай грабніцы захоўваецца прах Захарыяша з Градца, а ў вестыбюлі пахаваны гараджане, загінулыя падчас Першай сусветнай вайны. Над 60-мятровай званіцай узвышаюцца два рэдкіх па прыгажосці гучання звана.
  • Езуіцкі касцёл Імя Хрыстова 1669 года. Побач езуіцкі калегіум і езуіцкі кляштар.
  • Стары горад на беразе возера ў 15 хвілінах хады ад плошчы Захарыяша: плошча Маці Божай, Мадонна (1673 г.), капэла Маці Божай (1572 г., ракако). Ад замка і намнесці Захарыяша да Старога горада вядзе сцежка, званая «На Плітках». Уздоўж яе стаяць статуі святых, выкананыя ў стылі барока ў XVIII ст.
  • Касцёл Святой Ганны пры могілках. Барока, XVI—XVII стагоддзе.

Спасылкі

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 621
рус.англ.фр.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.