Тэлус з чатырма дзяцьмі, якія ўвасабляюць чатыры сезона года, мазаіка, III стагоддзе да н.э., гліптатэка ў Мюнхене.

Тэлус (лац.: Tellus) — старажытнарымскае бажаство маці-зямлі, звалася таксама Tellus Mater і прызывалася ў малітвах разам з Цэрэрай. Адпаведнае мужчынскае бажаство насіла імя Tellumo. Як прадстаўніца зямлі, Тэлус супрацьпастаўлялася Юпітэру, бажаству неба. У клятвах, а таксама ў тых выпадках, калі справа ішла аб касмічнай сукупнасці з'яў прыроды, абодва бажаствы заклікаліся разам. Увасабляе мацярынскае ўлонне зямлі, якое ўсптымае насенне і дае новае жыццё, Тэлус лічылася стваральніцай усяго існага і пераважна перад іншымі багінямі заклікалася як mater; з іншага боку да яе звярталіся як да багіні смерці, так як яна з'яўлялася як-бы агульнай магілай усяго, што страціла жыццё. Акрамя гэтага Тэлус была наладжвальніцай сусветнага парадку, падаўніцай дабрабыту, і апякункай шлюбаў, накшталт грэчаскай Дэметры Законадаўцы. як бажаство зямлі, Тэлус заклікалася падчас землятрусаў. З нагоды пачаўшагася сярод бітвы землятруса ў 268 г., падчас вайны з піцэнамі, консул даў зарок узвесці ў гонар Тэлус храм, які і быў пабудаваны на заходнім схіле Эсквілінскай гары.

З урачыстасцяў, усталяваных у гонар Тэлус, вядомы наступныя:

  • Feriae Sementivae — свята сяўбы, якое адзначалася ў студзені па прызначэнню патыфіка (лац.: feriae comceptivae);
  • Paganalia — вясковае свята, адзначалася разам з Feriae Seminativae, прычым у гонар Тэлус і Цэрэры прыносілася ў ахвяру паросая свіння;
  • Eordicia ці Hordicia — свята ахвярапрынашэння цельная каровы (лац.: forda), устаноўлены для забяспячэння наступаючаму году ўрадлівасці і спраўляўшыся пры ўдзеле пантыфікаў і вясталак часткай на Капітоліі і ў трыдцаці курыях, часткай за мяжой горада. попел ненароджаных захоўваўся вясталкамі да свята парылій (21 красавіка), калі ім карысталіся для ачышчэння.
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.